«Янка Купала. Кругі раю» — спектакль, пастаўлены рэжысёрам Святланай Навуменка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі і прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 2 лютага 2012 года.
Творчая задума і гісторыя стварэння У вырашэнні пастаноўкі выкарыстоўваецца актыўны музычны і пластычны шэраг, жывое вакальнае выкананне, гратэск і алегорыя. Спектакль уяўляе сабой поўнамаштабную гістарычную драму, у якой занята каля чатырнаццаці дзеючых асоб.
Мастацкі кіраўнік тэатру Валерый Анісенка, выступаючы перад грамадскім праглядам спектаклю, адзначыў, што загадзя папрасіў рэжысёра С. Навуменка падумаць над магчымасцю пастаноўкі спектаклю пра Я. Купалу і прысвяціць новы твор не юбілею, а тэатру. Аўтарам тэксту ў «Кругах раю» выступіла сама рэжысёр.
Спектакль спрабуе расказаць гісторыю жыцця Янкі Купалы нанова, пераплятаючы рэальны свет з творчасцю. У аснову спектаклю пакладзеныя раннія вершы, паэма «Бандароўна», газетныя публікацыі, лісты і нават пратаколы допытаў народнага паэта Беларусі. Каб сабраць усе звесткі ў адзінае пайшло паўтара года рэжысёрскай працы. У выніку атрымалася не проста хроніка: ёсць і фантастычныя моманты, драматург увяла ў спектакль персанажаў твораў паэта.
Акцёры Дзяніс Паршын — Паэт Аляксандр Марчанка, Максім Паніматчанка — Прадстаўнік улады Вераніка Буслаева — Жонка паэта, Бандароўна Дзяніс Варанцоў — Князь Ганна Маслоўская — Маці паэта Віктар Багушэвіч — Бацька паэта, Ксёндз Кірыл Навіцкі, Сяргей Шымко — Чырвоны камандзір, Ахоўнік Анастасія Баброва — Жняя Алена Баярава, Марыя Пятровіч, Людміла Сідаркевіч, Наталля Халадовіч, Бела Шпінер — Жаночыя істоты Ігар Вяпшкоўскі, Цімафей Ткачоў, Кірыл Навіцкі, Сяргей Юрэвіч, Сяргей Шымко — Вяскоўцы, Чырвонаармейцы
Водгукі
Літаратура
Спасылкі Старонка спектаклю на сайце Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Інфармацыя аб спектаклі на сайце afisha.tut.by Дз. Марціновіч. У крузе першым: Янка Купала на сцэне РТБД на сайце ARCHE
Катэгорыя:Спектаклі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Катэгорыя:Творы 2012 года Катэгорыя:Спектаклі на беларускай мове Катэгорыя:2012 год у Мінску