Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання — беларускі парламент, абраны на парламенцкіх выбарах 28 верасня 2008 года.

Спіс дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў У парламент перайшлі 30 дэпутатаў папярэдняга склікання. З 110 дэпутатаў ніжняй палаты 103 — беспартыйныя. У парламент абраныя шэсць прадстаўнікоў КПБ на чале з лідарам партыі Таццянай Голубевай і старшыня Аграрнай партыі Міхаіл Русы.

У Палаце прадстаўнікоў на прафесійнай аснове працавалі больш за 20 прадстаўнікоў прамысловасці, АПК, жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У парламент былі абраныя каля 30 прадстаўнікоў выканаўчай галіны рознага ўзроўню, у тым ліку, старшыня Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Андрэйчанка, намеснік старшыні Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Папкоў, кіраўнікі раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў. У парламент абраныя 10 дэпутатаў, якія працавалі да гэтага ў сферы адукацыі, 9 парламентараў працавалі ва ўстановах аховы здароўя, двое — у сістэме судовай улады.

У Палаце прадстаўнікоў чацвёртага склікання працавалі 12 дэпутатаў пенсійнага веку, яшчэ 42 парламентары дасягнулі гэтага веку за час чатырохгадовага знаходжання ў Палаце прадстаўнікоў. Старэйшымі паводле веку сярод абраных дэпутатаў былі Пётр Южык, які раней працаваў намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама, і Георгій Дашкевіч, былы першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама. Яны абодва нарадзіліся ў 1946 годзе. Самым маладым дэпутатам была першы сакратар Слуцкага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Інеса Кляшчук, якая нарадзілася ў 1978 годзе. Таксама ў парламент былі абраныя 35 жанчын.

ІмяПартыйнасцьВыбарчая акругаВобласць Яўген Абаленскі беспартыйныСалігорская гарадская № 75Мінская Уладзімір Адашкевіч беспартыйныАршанска-Дняпроўская № 27Віцебская Мікалай Андрайчук беспартыйны Белавежская № 8Брэсцкая Уладзімір Андрэйчанка беспартыйныГлыбоцкая № 22Віцебская Ганна Анішчук беспартыйныБрэсцкая-Усходняя № 3Брэсцкая Аляксандр Антаненка беспартыйныГродзенская-Занёманская № 49Гродзенская Іна Антонава беспартыйныНаваполацкая № 25Віцебская Яўген Арцюшэнка беспартыйныМазырская № 42Гомельская Таццяна Асмалоўская КПБГорацкая № 81Магілёўская Віктар Аўчыннікаў беспартыйныВіцебска-Чкалаўская № 18Віцебская Іван Багатка беспартыйныСтаўбцоўская № 77Мінская Ларыса Багдановіч беспартыйныБрэсцкая-Цэнтральная № 2Брэсцкая Васіль Байкоў беспартыйныВіцебская сельская № 21Віцебская Уладзімір Батан беспартыйныЖлобінская № 40Гомельская Тамара Белкіна беспартыйныКрычаўская № 83Магілёўская Марыя Бірукова беспартыйныШчучынская № 60Гродзенская Піліп Богуш беспартыйныНавагрудская № 57Гродзенская Віталь Бусько беспартыйныМінская-Усходняя № 107Мінск Аляксандр Бяляеў беспартыйныГомельская-Сельмашаўская № 32Гомельская Анатоль Ваньковіч беспартыйныБаранавіцкая-Заходняя № 5Брэсцкая Уладзімір Васіленка беспартыйныМагілёўская-Ленінская № 84Мінск Ларыса Вершаловіч беспартыйныЛунінецкая № 13Брэсцкая Васіль Вусік беспартыйныЛюбаньская № 68Мінская Аляксандр Высоцкі беспартыйныМінская-Аўтазаводская № 92Мінск Алег Вялічка беспартыйныБрэсцкая-Заходняя № 1Брэсцкая Мікалай Гарбачонак беспартыйныГродзенская сельская № 52Гродзенская Анатолій Глаз беспартыйныБабруйская сельская № 80Магілёўская Таццяна Голубева КПБСмаргонская № 59Гродзенская Генадзь Грыцкевіч беспартыйныВіцебская-Горкаўская № 17Віцебская Віктар Гумінскі беспартыйныБарысаўская гарадская № 62Мінская Васіль Гур’янаў беспартыйныБарысаўская сельская № 63Мінская Генадзь Давыдзька беспартыйныМінская-Свіслацкая № 94Мінск Георгій Дашкевіч беспартыйны Хойніцкая № 47 Алена Дзікавіцкая беспартыйныПухавіцкая № 73 Генадзь Дзямідчык беспартыйныЛагойская № 67 Уладзімір Жарэла беспартыйныАршанская гарадская № 26Віцебская Мікалай Жгун беспартыйныМаладзечанская гарадская № 70 Валянціна Жураўская беспартыйныМінская-Кальварыйская № 104 Аляксандр Зазуля беспартыйныКобрынская № 12Брэсцкая Уладзімір Здановіч беспартыйны Днепра-Бугская № 10Брэсцкая Валерый Іваноў беспартыйныШклоўская № 90Магілёўская Ала Ісачэнка беспартыйныРэчыцкая № 44 Таццяна Ісачанка беспартыйныМагілёўская-Кастрычніцкая № 86Магілёўская Леанід Кавалевіч беспартыйныІвацэвіцкая № 11 Валянціна Кавалёва беспартыйныСветлагорская № 46 Мікалай Казак беспартыйныМінская-Каліноўская № 108Мінск Яўген Казімірчык беспартыйныБярозаўская № 9 Аляксей Казлоў беспартыйныМінская-Кастрычніцкая № 97 Эдуард Казура беспартыйныПастаўская № 29 Сяргей Канопліч беспартыйны Палеская № 43 Ігар Карпенка КПБМінская-Ясенінская № 100 Уладзімір Карпяк беспартыйныБабруйская-Першамайская № 79 Мечыслаў Касцюк беспартыйныСлонімская № 58 Тамара Клебан беспартыйныЛідская № 54 Інеса Кляшчук беспартыйныСлуцкая № 74 Раман Корап КПБМінская-Чкалаўская № 96 Алег Кот беспартыйныДзяржынская № 65 Сяргей Крыжэвіч беспартыйныАсіповіцкая № 89 Уладзімір Кужанаў беспартыйныБуда-Кашалёўская № 38 Аляксей КузьмічСписок депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва беспартыйныМінская-Адзінцоўская № 101 Ларыса Кузняцова беспартыйныГомельская-Савецкая № 34 Ніна Кульша беспартыйныСтолінская № 16 Аляксандр Ласякін беспартыйныВіцебская-Кастрычніцкая № 20 Ганна Лаўрукевіч беспартыйныСалігорская сельская № 76 Валянціна Леаненка беспартыйныМінская-Купалаўская № 95 Валянціна Лузіна беспартыйныІўеўская № 53 Валянціна Лукашонак беспартыйныМінская-Сухараўская № 102 Васіль Люцікаў беспартыйныЖодзінская № 66 Ганна Лявіцкая беспартыйныМінская сельская № 69 Уладзімір Маёраў беспартыйныГомельская сельская № 37 Уладзімір Майсюк беспартыйныБаранавіцкая сельская № 7 Зінаіда Мандроўская беспартыйныПінская гарадская № 14 Сяргей Маскевіч беспартыйныГродзенская-Цэнтральная № 50 Яўген Мельнікаў КПБМагілёўская-Прамысловая № 87 Ігнат Місурагін беспартыйныМінская-Уруцкая № 109 Анфім Міхалевіч беспартыйныЛепельская № 23 Уладзімір Міхасёў беспартыйныРагачоўская № 45 Алена Новік беспартыйныНясвіжская № 72 Міхаіл Орда беспартыйныДзятлаўская № 55 Галіна Палянская беспартыйныМінская-Коласаўская № 106 Аляксандр Папкоў беспартыйныСенненская № 30 Анатоль Паўловіч беспартыйныМінская-Васняцоўская № 93 Святлана Пішч беспартыйныБаранавіцкая-Усходняя № 6 Уладзімір Пятровіч беспартыйныБярэзінская № 61 Аляксандр Розганаў беспартыйныМагілёўская сельская № 88 Міхаіл Русы Аграрная партыяЖыткавіцкая № 39 Марына Рэмша беспартыйныГродзенская-Паўночная № 51 Алег Сакадынец беспартыйныБыхаўская № 82 Мікалай Самасейка беспартыйныМінская-Старавіленская № 105 Уладзімір Сінякоў беспартыйныМаладзечанская сельская № 71 Уладзімір Скавародка беспартыйныМёрская № 24 Святлана Сухавей беспартыйныМінская-Масюкоўшчынская № 103 Ігар Спільнічэнка беспартыйныВілейская № 64 Васіль Сцяпура беспартыйныМастоўская № 56 Сяргей Сямашка беспартыйныВіцебская-Чыгуначная № 19 Віктар Талкачоў беспартыйныМінская-Грушаўская № 98 Ніна Федарук беспартыйны Мухавецкая № 4 Таццяна Філімончык беспартыйныГомельская-Прамысловая № 35 Раіса Ціханская КПБКалінкавіцкая № 41 Аляксандр Чыкілеў беспартыйныГомельская-Юбілейная № 31 Алена Шамаль беспартыйныБабруйская-Ленінская № 78 Аляксандр Шаўко беспартыйныГомельская-Цэнтральная № 33 Аляксандр Шацько беспартыйныГомельская-Навабеліцкая № 36 Тамара Шчэрбачэвіч беспартыйныМінская-Партызанская № 110 Святлана Шылава беспартыйныМінская-Паўднёва-Заходняя № 99 Канстанцін Шэўчык беспартыйныПінская сельская № 15 Леанід Эльяшэвіч беспартыйныВаўкавыская № 48 Пётр Южык беспартыйныПолацкая гарадская № 28 Галіна Юргялевіч беспартыйныМінская-Шабаноўская № 91 Аляксандр Юшкевіч беспартыйныМагілёўская-Цэнтральная № 85

Гл. таксама Спіс дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Парламенцкія выбары ў Беларусі 2008 года

Спасылкі Уладзімір Глод. Ноч пасля выбараў // Радыё «Свабода». 29 верасня 2008 В новом парламенте Беларуси лишь семь представителей политических партий Беларускія дэпутаты: хто яны і адкуль?

4