Валерый Ільіч Кожар () — беларускі архітэктар.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1937 годзе ў Ветцы Гомельскай вобласці. Трэцяе, малодшае дзіця ў сям’і Героя Савецкага Саюза Ільі Паўлавіча Кожара і яго жонкі Еўдакіі Іванаўны. Меў брата Ігара.

У 1940 годзе сям’я перабралася ў Гомель. Улетку 1941 года сям’я знаходзілася на ведамаснай дачы разам з іншымі сем’ямі абкамаўскіх працаўнікоў. У першыя дні вайны дом у Гомелі быў разбураны ад прамога траплення бомбы. У сям’я была эвакуіравана ў горад Сенгілей, куды дабралася напачатку зімы. Ёй выдалі кабінет з печкай-буржуйкай у старым халодным адміністрацыйным будынку. Праз пару тыдняў мясцовы выканкам вызначыў новае месца пастаяннага пражывання — гарадскі пасёлак Нікольск. Узімку 1943 года, пасля вызвалення Гомеля, за сям’ёй прыехаў бацька. Для вяртання гомельскіх бежанцаў даслалі .

Бежанцаў часова рассялілі ў сяле Кустарным пад Гомелем, дзе яны заставаліся да канца лета 1944 года. Бацька па вечарах прыязджаў на вайсковым газіку, а рана раніцай вяртаўся ў Гомель.

Увосень 1945 года сям’я пераехала ў кватэру новага абкамаўскага дома на вуліцы Пушкіна ў Гомелі. Валерый пачаў хадзіць у першы клас новай школы, але вучобу прыйшлося перапыніць, бо бацьку перавялі на працу ў Мінск. У сталіцу сям’ю пасялілі ў пяціпавярховым, яшчэ недабудаваным доме па Гарбарнай вуліцы, які ўзводзілі для сем’яў працаўнікоў ЦК КПБ палонныя немцы. Увосень 1946 года Валерыя запісалі ў першы клас школы, якая знаходзілася каля старых жыдоўскіх могілак, дзе цяпер размяшчаецца стадыён «Дынама».

Скончыў архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. Старэйшы выкладчык кафедры «Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў», намеснік дэкана па выхаваўчай працы архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. Чытаў лекцыйны курс «Увядзенне ў спецыяльнасць», вёў практычныя заняткі па «Архітэктурным праектаванні», кіраваў дыпломным праектаваннемКожар Валерий Ильич .

Член Беларускага саюза архітэктараў. Пражываў у Мінску.

Памёр 31 ліпеня 2020 года. Крэміраваны 3 жніўня ў Мінскім крэматорыіПаведамленне пра развітанне і пахаванне.

Дзейнасць Аўтар шэрагу аб’ектаў, пабудаваных у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, у тым ліку жылых дамоў, аб’ектаў сацкультбыту, ландшафтнай архітэктуры. Адным з першых укараніў у практыку будаўніцтва ў Мінску вентыляваныя фасады (адміністрацыйны корпус завода «Аліварыя»).

Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў — архітэктура жылля, жыллё для сацыяльных праграм, выкарыстанне найноўшых тэхналогій у жылых дамах для аграгарадкоў.

Сям’я Жанаты, меў сына і дачку. Трымаў ньюфаўндленда па мянушцы Лентбергер.

Крыніцы

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя