Юрый Канстанцінавіч Казлоў (нар. , Масква — ) — беларускі эканаміст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974), доктар эканамічных навук (1968), прафесар (1971).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1951). Да 1953 года працаваў майстрам, начальнікам цэха на заводзе. З 1954 года у Савеце па вывучэнні вытворчых сіл АН СССР.З 1958 года у Цэнтральным эканамічным НДІ Дзяржплана РСФСР.

З 1960 года у Інстытуце эканомікі АН СССР. З 1963 года загадчык лабараторыі Цэнтральнага НДІ цяжкага машынабудавання. З 1964 года загадчык сектарам Савета па вывучэнню прадукцыйных сіл пры Дзяржплане СССР. З 1971 года дырэктар Галоўнага навукова-даследчага вылічальнага цэнтра выканкама Массавета.

У 1973—1979 гадах дырэктар НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР. З 1982 года загадчык кафедры Маскоўскага інстытута кіравання, прафесар кафедры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта дызайну і тэхналогіі.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы ў галіне аптымальнага планавання, развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл краіны, стварэння аўтаматызаваных сістэм кіравання народнай гаспадаркай. Унёс уклад у распрацоўку пытанняў размяшчэння асобных галін машынабудавання і іх комплексаў.

Аўтар больш за 50 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфійКОЗЛОВ ЮРИЙ КОНСТАНТИНОВИЧКАЗЛОЎ Юрый Канстанцінавіч.

Асноўныя працы Развитие и размещение машиностроения и методика его планирования. М.: Экономика, 1964. Организационные проблемы научно-технического прогресса. М.: Мысль, 1972. Развитие и размещение машиностроения СССР. М.: Машиностроение, 1974.

Літаратура

Спасылкі Юрый Канстанцінавіч Казлоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Памяці вучонага. Казлоў Юрый Канстанцінавіч // НАН Беларусі

Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі