Віктар Паўлавіч Сільноў (, Баранавічы, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі інжынер-будаўнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і Паўла Сільнова. Меў брата Якава.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1937 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у Мінгаркамгасе, Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР, з 1949 па 1968 г. — інжынерам, начальнікам аддзела, галоўным інжынерам Белсельпраекта, Белдзіпрасельбуда.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Член КПСС з 1944 года.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): тыпавыя праекты машынна-трактарных станцый (1950—1956), дзіцячых устаноў для будаўніцтва ў сельскай мясцовасці (1956) для БССР, праекты Смалявіцкай бройлернай фабрыкі (1963—1966), 1-й Мінскай птушкафабрыкі (1966).

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, медалямі.

Сям’я У шлюбе з Ідай Каган меў сына Юлія і дачку Ірыну (у замужжы Бранзбург).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Інжынеры-будаўнікі Беларусі