Валянціна Іванаўна Сярогіна (, Варашылаўск, Варашылаўградская вобласць — ) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Львоўскі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях у Новакузнецку, Алма-Аты, Свярдлоўску, з 1970 па 1974 г. — кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года.
Творчасць Асноўныя працы: ПДП цэнтральнай часткі Новакузнецка (1961), жылога раёна Чымкента (1965), раёна Шарташ у Свярдлоўску (1966), цэнтра Алма-Аты (1970, у аўтарскім калектыве), Мінска (1971—1973, у аўтарскім калектыве), прыкладныя схемы пасёлкаў на 2 і 6 тыс. чалавек для Казахстана (1962) генплан і ПДП пасёлка Арчэеўка ў Казахстане (1963), праект забудовы вул. Калініна ў Алма-Аце (1964).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Новакузнецка Катэгорыя:Архітэктары Шымкента Катэгорыя:Архітэктары Екацярынбурга Катэгорыя:Архітэктары Алматы Катэгорыя:Архітэктары Мінска