Клімаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Клімава. Плошча раёна — 1530 км².
Гісторыя 5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Клімаўскі раён. 23 лістапада 1944 года з тэрыторыі Клімаўскага раёна быў вылучаны Чуравіцкі раён. У 1963 годзе Клімаўскі раён быў скасаваны, у 1965 годзе адноўлены.
Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 33 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 14 тыс. Усяго налічваецца 121 населены пункт.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы 2005 года ў раёне налічваецца 14 сельскіх паселішчаў: Брахлаўскае сельскае паселішча Істопскае сельскае паселішча Каменскахутарскае сельскае паселішча Кірылаўскае сельскае паселішча Лакамабудскае сельскае паселішча Міцькоўскае сельскае паселішча Наваропскае сельскае паселішча Наваюркавіцкае сельскае паселішча Плавенскае сельскае паселішча Сачкавіцкае сельскае паселішча Сытабудскае сельскае паселішча Хароменскае сельскае паселішча Чолхаўскае сельскае паселішча Чуравіцкае сельскае паселішча
Славутасці Манастыр Успення Прасв. Багародзіцы ў п. Забрама Царква Св. Міхала Арханёла ў с. Крапіўна Сядзібна-паркавы комплекс Свідаў у с. Лакамая Буда Царква Св. Мікалая ў с. Магілёўцы Царква Св. Мікалая ў с. Новы Ропск Царква Нараджэння Божай Маці ў с. Стары Ропск Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў с. Сачкавічы Парк пры былой сядзібе Чорналускіх у с. Фаевічы Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў с. Хохлаўка Царква Св. Мікалая ў с. Чолхаў Царква Успення Прасв. Багародзіцы ў с. Чуравічы Царква Св. Параскевы Пятніцы ў с. Шумілаўка
Спасылкі
Клімаўскі раён на Radzima.org
Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці