Жу́каўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Жукаўка.

Геаграфія Плошча раёна — 1114 км². Асноўныя рэкі — Дзясна, Вецьма.

Гісторыя Раён быў утвораны ў 1929 годзе. 5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Cавета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Жукаўскі раён.

Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 39 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 19 тыс. Усяго налічваецца 89 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 9 сельскіх паселішчаў:

Гарадское паселішча: Жукаўскае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы: Грышынаслабадское сельскае паселішча Заборска-Мікольскае сельскае паселішча Крыжынскае сельскае паселішча Леташніцкае сельскае паселішча Оўстугскае сельскае паселішча Ржаніцкае сельскае паселішча Траснянскае сельскае паселішча Хадзіловіцкае сельскае паселішча Шамордзінскае сельскае паселішча

Эканоміка Прамысловасць канцэнтруецца ў райцэнтры Жукаўка.

Славутасці Сядзібна-паркавы комплекс Цютчавых і царква Успення Прасв. Багародзіцы ў в. Оўстуг.

Спасылкі

Жукаўскі раён на Radzima.org Адміністрацыя Жукаўскага раёна

Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці