Ду́браўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Дубраўка.

Геаграфія Плошча раёна — 1030 км². Мяжуе на поўначы з Рагнедзінскім раёнам, на поўдні — з Клетнянскім раёнам, на ўсходзе — з Жукаўскім раёнам, на захадзе — са Смаленскай вобласцю.

Асноўныя рэкі — Сешча, Белізна, Дзясна.

Гісторыя Дубраўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе на аснове Дубраўскай воласці Бежыцкага павета Бранскай губерні і частцы Сешчанскай воласці Рослаўскага павета Смаленскай губерні. Спачатку раён уваходзіў у склад Рослаўльскай акругі Заходняй вобласці.

У 1937 годзе была ўтворана Арлоўская вобласць, у якую разам з іншымі раёнамі цяперашняй Бранскай вобласці ўвайшоў і Дубраўскі раён.

5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой быў уключаны і Дубраўскі раён.

У 1963—1972 гадах у склад раёна ўваходзіла тэрыторыя часова скасаванага Рагнедзінскага раёна.

Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 22,0 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 127 сельскіх населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 6 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы: Дубраўскае гарадское паселішча Сельскія паселішчы: Алешынскае сельскае паселішча Пеклінскае сельскае паселішча Рабчынскае сельскае паселішча Рэкавіцкое сельскае паселішча Сешчанскае сельскае паселішча Сяргееўскае сельскае паселішча

Транспарт Праз раён праходзяць чыгунка і аўтадарога, якія злучаюць Бранск і Смаленск.

Славутасці Царква Св. Тройцы ў в. Галубея. Царква Нараджэння Божай Маці ў в. Давыдчычы. Царква Праабражэння Гасподняга ў Рэкавічы. Парк «Трохбрацкае».

Вядомыя асобы Данііл Сяргеевіч Клімоўскі (1920—1982) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1979), прафесар (1980).

Спасылкі

Дубраўскі раён на Radzima.org

Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці