Вераніка Валер’еўна Цапкала (нар. ) — беларуская грамадская актывістка, палітык, набыла вядомасць падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

Біяграфія Нарадзілася 7 верасня 1976 года ў Магілёве. Маці — Яўгенія Шасцерыкова, сястра — Наталля Леанюк, дзед — пісьменнік Пётр Шасцерыкоў, муж — Валерый Цапкала.

Скончыла факультэт міжнародных адносін БДУ, вучылася ў Вышэйшай школе кіравання і бізнесу БДЭУ, таксама вывучала пытанні бізнес-менеджменту ў Нацыянальным інстытуце мікра-, малога і сярэдняга бізнесу ў Хайдарабадзе (Індыя). Працавала ў кампаніі velcom (А1), цяпер працуе старшым менеджэрам па развіцці бізнесу ў краінах СНД і Чорнага мора ў кампаніі Microsoft.

На фоне рэпрэсій, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі (2020), з мужам і дзецьмі пакінула Беларусь; пад канец года сям’я пераехала ў Латвію.

У 2024 годзе беларускія ўлады завочна прыгаварылі Вераніку Цапкала да 12 гадоў пазбаўлення волі і штрафу.

Грамадская дзейнасць Брала актыўны ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года: спачатку разам з супругам — Валерам Цапкалам — падчас паездак па гарадах Беларусі, збору подпісаў, а пасля адмовы ў рэгістрацыі Валеру Цапкалу ўзначаліла штаб былога прэтэндэнта ў кандыдаты.

16 ліпеня 2020 года адбылося аб’яднанне штабоў Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. «Трыумвірат» ці «тры грацыі» — трыа, якое атрымалася ў выніку аб’яднання штабоў — Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава, Вераніка Цапкала — разам зрабілі вялікі тур па краіне, дзе іх сустракалі тысячы жыхароў: Дзяржынск (некалькі сотняў), Мінск (больш за 7 тысяч ), Барысаў (больш за тысячу), Глыбокае (каля тысячы), Наваполацк (каля 3 тысяч), Віцебск (каля 8 тысяч), Орша (больш за тысячу), Магілёў (каля 4 тысяч), Бабруйск (каля 6 тысяч), Жлобін (больш за тысячу), Рэчыца (каля тысячы), Гомель (каля 10 тысяч), Мінск (каля 60 тысяч), Смаргонь (некалькі сотняў), Маладзечна (каля 3 тысяч), Ліда (каля 2 тысяч), Гродна (7–10 тысяч), Ваўкавыск (каля 3 тысяч), Слонім (каля 2 тысяч), Баранавічы (каля 7 тысяч), Брэст (каля 18 тысяч). Таксама планаваліся агітацыйныя сустрэчы ў Бярозе, Слуцку і Салігорску, але з-за рызыкі правакацый і іншых незалежных ад аб’яднанага штаба прычын яны не адбыліся.

Галоўныя тэзісы паводле выступаў: Правядзенне сумленных выбараў у Беларусі Вызваленне палітвязняў Бяспека дзяцей Эміграцыя моладзі Належны ўзровень пенсіі

Сям’я Муж — Валерый Вільямавіч Цапкала, беларускі палітык і дыпламат. Мае двух сыноў, Пятра і Андрэя.

Узнагароды Прэмія імя Сахарава (2020) Прэмія імя Марціна Лютэра «Бясстрашнае слова» (2020) за мір і правы чалавека (2021) Прэмія імя (2021) Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага (2021)

Спасылкі Вероника Цепкало с семьей уже полгода живет в Риге. Узнали, чем она занимается сейчас и где учатся дети

Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Сахарава Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі