Абарыгены Канарскіх астравоў () — супольная назва тубыльцаў Канарскіх астравоў, заваяваных на працягу XV ст. іспанцамі.
У літаратуры таксама шырока выкарыстоўваецца іншая назва гуа́нчы (), якая на самой справе адносіцца толькі да тубыльцаў вострава Тэнэрыфэ.
Назвы Абарыгены Канарскіх астравоў не з’яўляліся адзіным народам і жылі досыць ізалявана адзін ад іншага, карысталіся рознымі саманазвамі: + Назвы абарыгенаў Канарскіх астравоў Сучасная назва вострава Назва на мове абарыгенаў Саманазва астравіцян Тэнэрыфэ Chenech Guan Chenech, Chinet Фуэртэвентура Maxorata Majorero, Maxo Гран-Канарыя Tamaran Эль-Ера Hero Bimbache Ла-Пальма Benahoare Auarita Ла-Гамера Gomera Gomero Лансаротэ Tyteroygatra Maxo
Сучасная шырока распаўсюджаная назва гуанчы паходзіць ад саманазвы тубыльцаў Тэнэрыфэ Guan Chenech (літаральна «мужчыны з Тэнэрыфэ»). Канарцамі () іспанскія заваёўнікі звычайна называлі карэнных жыхароў вострава Гран-Канарыя.
Паходжанне На працягу XVI — XX стст. высоўваліся розныя тэорыі паходжання абарыгенаў Канарскіх астравоў, у тым ліку нібы ад кельтаў і нават дравідаўStudies shed new light on origins of Canary Islands populationCOMPARING DRAVIDIAN WITH GUANCHE. Аднак да другой паловы XX ст. яны сканцэнтраваліся пераважна на паходжанні ад выхадцаў з Паўночнай Афрыкі і Пірэнейскага паўвострава. На карысць гэтага сведчылі матэрыялы лінгвістыкі, фізічнай антрапалогіі, пазней — генетыкі. Так, было выяўлена, што мовы абарыгенаў з’яўляліся блізкімі да моў бербераўThe lost language of the Canary Islands. Даследаванне мумій, што знаходзілі ў месцах старажытных пахаванняў, паказала, што памерлыя абарыгены належалі да міжземнаморскага тыпу еўрапеоіднай расы, радзей — да тыпу, падобнаму на краманьёнскіTHE ABORIGINES OF THE CANARY ISLANDS. Падзел старажытных астравіцян на 2 расавыя тыпы стаў прычынай меркавання пра 2 розныя хвалі перасяленняў.
Генетычныя даследаванні пачатку XXI ст. пацвердзілі блізкасць канарскіх тубыльцаў да еўрапеоіднага насельніцтва Паўночнай Афрыкі. Толькі невялікая частка генетычнага радаводу канарцаў належыць да папуляцый, шчыльна звязаных з мігрантамі з Пярэдняй Азіі, якія ў 7 тысячагоддзі да н. э. прынеслі ў Еўропу веды пра земляробстваSkull study Reveals Origin of Canary Island’s Aboriginal People. Гэта не значыць, што нашчадкі пярэднеазіяцкай папуляцыі прыбылі на Канарскія астравы з Еўропы. Яны маглі спярша дасягнуць Паўночнай Афрыкі, а ўжо потым — Канарскіх астравоў.
Час перасялення нашчадкаў абарыгенаў на астравы з’яўляецца дыскусійным. Найстаражытнейшыя знойдзеныя артэфакты датуюцца сярэдзінай 1 тысячагоддзя да н. э.Onrubia-Pintado J. Les cultures préhistoriques des Îles Canaries état de la question // Lánthropologie, 1987, vol. 91. P. 653—678, аднак дакладнасць датыроўкі не пэўная. Перасяленне суправаджалася доўгатэрміновай ізаляцыяй і стратай некаторых культурных навыкаў, у тым ліку мараплаўства. Адсутнасць на астравах даступных радовішчаў металаў прывяла да вяртання неалітычных тэхналогій.
Культура Да еўрапейскага заваявання абарыгены насялялі 7 з буйных астравоў Канарскага архіпелага, прычым насельнікі кожнага вострава былі дастаткова ізаляваны ад астатніхThe Guanches. Астраўныя культуры развіваліся асобна і былі прыстасаваны да мясцовых умоў. Найбольш развітымі з’яўляліся культуры жыхароў астравоў Гран-Канарыя і Тэнэрыфэ. Найболей адсталымі — астравоў Ла-Пальма і Ла-Гамера.
Заняткі thumb|Пасудзіна з вострава Ла-Гамера Асноўнымі заняткамі карэннага насельніцтва Канарскіх астравоў здаўна былі земляробства, жывёлагадоўля і рыбалоўства. Вырошчвалі ячмень, бабовыя, на Гран-Канарыі — пшаніцу. Адбор насення дазваляў атрымліваць дастатковыя ўраджаі збожжа нават у засушлівыя гады. Характэрна, што нават у наш час канарскія фермеры вырошчваюць сарты ячменя, якія бяруць пачатак ад раслін, што раслі на гародах абарыгенаўLos guanches hacían gofio con cebada que vino de Marruecos. Звычайнай ежай з’яўлялася гофіа — смажаная ячменная мука з арэхавым смакам. На Тэнэрыфэ падрыхтоўкай палеткаў да сяўбы займаліся мужчыны, астатняя праца клалася на жанчын. На Гран-Канарыі захаваліся шматлікія збожжасховішчыThe first settlers of the Canary. Зямлю апрацоўвалі завостранымі каламі. Астравіцяне таксама збіралі плады дзікіх раслін, у тым ліку фінікі.
Важную ролю ў забеспячэнні адыгрывала трыманне авечак і коз. З малака свойскай жывёлы выраблялі сыр. Са скур шылі вопратку. Жывёлу пасвілі з дапамогай сабак. Астравіцянам было знаёма пчалярства, пераважна ў форме бортніцтва. Лічыцца, што гэты занятак быў прынесены з Паўночнай АфрыкіCrane, E. The World History of Beekeeping and Honey Hunting. — Taylor & Francis, 1999. P. 218. Лоў рыбы, крэветак, малюскаў адбываўся з дапамогай сетак, крукоў, гарпуноў. У замкнёных вадаёмах выкарыстоўвалі атруту. Радзей здабыча жывёльных прадуктаў адбывалася дзякуючы паляванню.
За-за адсутнасці металаў абарыгены Канарскіх астравоў шырока выкарыстоўвалі камень — базальт, абсідыян, амфіболы. Звычайнай была табонаTabona — камень з завостранымі канцамі, які з’яўляўся рэжучай прыладай працы або простай зброяй. З камянёў таксама ладзілі жорны для расцірання збожжа. Хаця ганчарнае кола не было вядома, з гліны ляпілі пасудзіны, прычым астраўная кераміка адрознівалася значнай разнастайнасцю.
Жытлы і будынкі thumb|Штучныя пячоры ў скале Валерон на Гран-Канарыі выкарыстоўваліся абарыгенамі для захавання збожжа Пакуль не існуе адзіна прынятай тыпалагізацыі пабудоў абарыгенаў Канарскага архіпелага, што толькі часткова тлумачыцца розніцай археалагічных культур населеных імі астравоў. Найбольш вядомы пячорныя жытлы, якія ў нашы дні з’яўляюцца цэнтрамі археалагічных раскопак і гістарычнымі славутасцямі. Горныя пячоры выкарыстоўваліся тубыльцамі як дамы, магільні і сховішчы. На Гран-Канарыі рабілі штучныя пячорыArchaeological Heritage. Знутры іх сцены абмазваліся глінай, маглі мецца дзверы і вокны. У сценах высякалі нішы для хатняга начыння, у падлозе — ямы для запасаў. Драўлянай мэблі не было, замест стала і крэслаў выкарыстоўвалі плоскія камяні. На астравах Ла-Пальма, Ла-Гамера і Тэнэрыфэ ў пячорах магла жыць большая частка насельніцтва. Але нават там былі вядомы непячорныя каменныя пабудовы і хованкіNative Inhabitants of La PalmaMuch scope by Guanche caves for intrigung cavemen explorations. Каменныя хаціны сярод скал узгадваліся храністамі пры апісанні іншых населеных астравоў.
Вядомы рытуальныя пабудовы тагарор. Яны ўяўлялі сабою прастору, замкнёную каменнымі сценамі, без даху. Лічыцца, што тагарор выкарыстоўвалі для збораў старэйшын, каля сцен у святочныя дні арганізоўваліся гульні і танцы. На паўднёвым усходзе Тэнэрыфэ існуюць ступеністыя каменныя пірамідыQue es Pirámides de Güímar?. Тур Хеердал, які палічыў іх рэшткамі старажытнай сакральнай культуры, заснаваў у 1998 г. на іх месцы этнаграфічны парк Гуімар. Але пазней вучоныя выявілі, што піраміды не маюць дачынення да абарыгенаў, яны былі створаны ў XIX ст. Пад адной з пірамід была знойдзена пячора старажытных насельнікаў. Яна сапраўды магла выкарыстоўвацца як храм.
Вопратка thumb|Пінтадэра з Гран-Канарыі Астравіцяне шылі вопратку са скур авечак і коз, карысталіся пальмавымі і трысняговымі валокнамі. Найбольш распаўсюджаным адзеннем была скураная кашуля, якая часам дасягала шчыкалатак. На Тэнэрыфэ яна была вядома як тамаркаTamarco. Акрамя таго, узгадваліся скураное адзенне ахіка, нарукаўнікі гуайка і панчохі хуйрма, на Ла-Гамеры — жаночыя спадніцы тахуаян, на Лансаротэ — капелюшы гуапіл. Насельнікі Тэнэрыфэ, Лансаротэ і Фуэртэвентуры таксама апраналі сандаліQu ropas usaban los guanches?.
Канарскія абарыгены ўпрыгожвалі цела малюнкамі, насілі пацеркі з драўніны, косці, ракавінTara of Gran Canaria. Вядомы пінтадэраPintaderas — CanariWiki — Gobierno de Canarias, невялікія пласціны з гліны або драўніны рознай геаметрычнай формы з выпуклым малюнкам, якія маглі насіць на шыі і выкарыстоўваць пасля апускання ў раслінныя фарбы для адбіткаў на целе або нават упрыгожвання пасудзін.
Сацыяльны лад Згодна з іспанскімі хронікамі, карэнныя жыхары кожнага вострава падзяляліся на групы (), што займалі пэўную тэрыторыю і мелі свае органы ўлады са старэйшын і правадыроў. На Тэнэрыфэ яны зваліся менсэята. Напрыклад, на Гран-Канарыі вылучалася 10 такіх груп, на Тэнэрыфэ — 9Guanches — History and culture , на Пальме — 12Native Inhabitants of La Palma, на Эль-Ера — 1History of El Hierro, на Фуэртэвентуры — 2 і г. д. На Фуэртэвентуры паміж паўночнай групай максарата і паўднёвай групай хандыя быў пабудаваны мур, які, аднак, не стрымліваў узаемныя варожыя дзеянніHistory of the Guanches . У XIV ст. прадракальніца Андамана з Гран-Канарыі ўступіла ў шлюб з Гумідафэ, правадыром групы гальдар. Разам яны заваявалі землі ўсяго вострава і абвясцілі сябе вярхоўнымі правадырамі гуанартэмэ. У сярэдзіне XV ст. нашчадкі Андаманы і Гумідафэ падзялілі Гран-Канарыю на 2 «каралеўствы», паміж якімі адбываліся войны. Улада вярхоўных правадыроў абмяжоўвалася радай старэйшын гуайрэ і вярхоўным жрацом файкан. На Тэнэрыфэ таксама за 150 гадоў да заваявання кіраваў адзін правадыр, але яго сыны падзялілі яго ўладанні на 9 частак. Ла-Гамера з’яўлялася адзіным «каралеўствам» да XIV ст.
Сярод абарыгенаў не мелася сацыяльнай роўнасці, што часткова пацвярджаецца пахаваннямі, дзе памерлыя абгортваліся рознай колькасцю скур і мелі розную колькасць прадметаў, пакладзеных у магільні. Храністы ўзгадваюць прадстаўнікоў высакародных пластоў насельніцтва на Гран-Канарыі і Тэнэрыфэ. На апошнім востраве правадыры валодалі ўсёй зямлёй і перадавалі яе за частку ўраджаю простым абшчыннікамGuanches — Encyclopedia — Theodora.com, што складалі большасць насельніцтва. На ніжэйшай прыступцы сацыяльнай лесвіцы стаялі рабы і прадстаўнікі рытуальна нячыстых прафесійных груп, у тым ліку мяснікі і муміфікатары. Жыхары Тэнэрыфэ тлумачылі сацыяльную няроўнасць падзелам людзей, што адбыўся з пачаткам сусветуGunnar Landtman, The Origin of the Inequality of the Social Classes. На Гран-Канарыі некаторыя маладыя воіны прыносілі сябе ў ахвяру пры ўзыходжанні новага правадыра.
На ўсіх астравах жанчыны карысталіся значнай павагай. Абраза жанчыне, зробленая ўзброеным мужчынам, каралася смерцю. Абарыгены лічыліся гасціннымі, праяўлялі павагу да старэйшых і любоў да сям’іWHO WERE THE GUANCHES?. Сустракаліся як манагамныя, так і палігамныя сем’іThe Guanche mystery, people of the Canaries , прычым была вядома паліандрыяWhat is Polyandry?. На востраве Ла-Пальма існаваў звычай, калі знясіленыя старыя па ўласнаму жаданню развітваліся са сваякамі і сыходзілі паміраць у пячорныя магільні, з сабою бралі толькі міску малака.
Веды Нягледзячы на ізаляванасць і прымітыўнасць матэрыяльнай культуры, абарыгены Канарскіх астравоў захоўвалі веды і навыкі, характэрныя для больш развітых грамадстваў. Так, гуанчы Тэнэрыфэ мелі ўяўленні пра месячныя і сонечныя астранамічныя цыклы, карысталіся месячным і сонечным календараміTHE GUANCHE LUNAR CALENDAR AND THE VIRGIN OF CANDELARIA(TENERIFE, 14th-15th CENTURIES). На Тэнэрыфэ, Пальме і Лансаротэ знойдзены надпісы, якія меркавана маюць берберскае і іберыйскае паходжанне. Найбольш старажытны надпіс на Пальме адносіцца да III ст. н. э.José Farrujia de la Rosa, Written in stones: The Amazigh colonization of the Canary Islands
Мастацтва Захаваліся малюнкі, якія абарыгены Канарскіх астравоў наносілі на сцены жылых і пахавальных пячор з дапамогай натуральных пігментаў, а таксама ўпрыгожванні на керамічных вырабах у форме геаметрычнага арнамента, радзей — антрапаморфных і зоаморфных постацяўCueva Pintada: Painted Cave of Gran Canaria Reveals Mystery of Ancient Inhabitants. Невялікія статуэткі, магчыма, культавага прызначэння, ляпілі з гліны, потым абпальвалі, таксама выразалі з мяккіх парод каменю.
Першыя еўрапейскія даследчыкі архіпелага ў XIV ст. паведамлялі, што абарыгены выдатна спявалі і танцавалі на французскі манер. На Тэнэрыфэ і ў нашы дні вядомы фальклорны танец таджарастэ, які паходзіць ад танцаў гуанчаўGuanches: así eran y así vivían los (altísimos) aborígenes de Canarias.
Рэлігійныя ўяўленні thumb|Ідал з вострава Лансаротэ