Па́сіенэ (, традыцыйная беларуская назва Пасі́нь) — вёска ў Латвіі, на рацэ Сінюсе. Цэнтр воласці Зілупскага края. Насельніцтва на 2017 год — 312 чалавек. Знаходзіцца за 12 км ад Зілупэ, за 314 км ад Рыгі, на аўтамабільнай дарозе Зілупэ — Эзэрніекі.
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім Упершыню Пасінь упамінаецца ў XVI ст. У 1694 годзе біскуп інфлянцкі Мікалай Корвін-Паплаўскі запрасіў сюды дамініканцаў, для якіх збудаваў драўляныя касцёл і кляштар. У 1753 годзе кляштар згарэў, у сувязі з чым з фундацыі канцлера Яна Андрэя Борха ў мястэчку збудавалі мураваны кляштарны комплекс.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Пасінь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Люцынскім павеце Віцебскай губерні. Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1832 годзе расійскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар дамініканцаў. У 1882 годзе мястэчка пацярпела ад пажару.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Пасінь занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пасінь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР С. 20.. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі.
Беларускі рух у міжваеннай Латвіі У 1920-я і пачатку 1930-х гадоў Пасіенэ і навакольныя вёскі з’яўляліся актыўным цэнтрам беларускага грамадска-культурнага жыцця ў Латгаліі. У вёсцы працаваў мясцовы аддзел Таварыства беларускай моладзі ў Латвіі (ТБМЛ), які ў 1933 годзе налічваў 88 сябраў і быў адным з самых шматлікіх на Люцыншчыне.
Мясцовая моладзь і настаўнікі цікавіліся тэатральным мастацтвам. Пры пачатковай школе працаваў самадзейны драматычны гурток. У 1934 годзе з нагоды Дзён асветы сюды з гастролямі прыязджалі артысты Рыжскага беларускага народнага тэатра (пад кіраўніцтвам Уладзіміра Пігулеўскага) і паставілі перад мясцовай публікай п’есу «Пан міністар». Мясцовы настаўнік і краязнаўца Міхась Зуеўскі актыўна збіраў беларускі фальклор для Беларускага навукова-краязнаўчага таварыства ў Латвіі (БНКТЛ) — ён перадаў у архіў таварыства беларускія вясельныя песні, запісаныя ў Пасіеншчыне. Улетку 1930 года мясцовыя беларусы маглі наведваць курсы беларусазнаўства, якія праходзілі ў Люцыне.
Сітуацыя радыкальна змянілася пасля ўсталявання аўтарытарнай дыктатуры Карліса Улманіса ў 1934 годзе. Улады пачалі жорсткую палітыку латышызацыі. Беларускія арганізацыі і школы ў Пасіні былі ліквідаваны. Падчас ўсеагульнага перапісу насельніцтва Латвіі ў 1935 годзе мясцовыя ўлады звярнуліся да масавых маніпуляцый з этнічным складам Пасіенскай воласці: колькасць беларусаў штучна зменшылі з 4060 чалавек (у 1925 годзе) да 1508 чалавек у 1935 годзе. Прапаганда апраўдвала гэта тым, што жыхары вёскі нібыта з’яўляюцца «абруселымі латышамі» і добраахвотна вяртаюцца да сваёй сапраўднай нацыянальнасці.
Падчас Другой сусветнай вайны Восенню 1942 года ў перыяд нямецкай акупацыі ў Пасіенэ распачала працу двухгадовая беларуская сельскагаспадарчая сярэдняя школа. Яе дырэктарам стаў аграном і былы кіраўнік ТБМЛ Казімір Мяжэцкі. У школе навучалася каля 70 чалавек. Сюды прымалася моладзь, якая скончыла поўны курс сямігодкі. Мясцовае насельніцтва з энтузіязмам вітала адкрыццё школы: у беларускай прэсе таго часу з’явілася згадка пра тое, што нейкі селянін Аўсей з вёскі Солажы прапанаваў перадаць на патрэбы ўстановы 10 гектараў уласнай зямлі і частку сваіх будынкаў. Першы і апошні выпуск навучэнцаў гэтай школы адбыўся 6 красавіка 1944 годаЮры Грыбоўскі. Да гісторыі беларускай школы ў Латвіі пад нямецкай акупацыяй (1941—1944 г.).
Пасляваенны час 22 верасня 2014 года ў Пасіенэ прайшлі дні беларускай культурыМіцкевіч А. Дні беларускай культуры ў Пасіні, Саюз беларусаў Латвіі, 30 лістапада 2014 г..
Насельніцтва XIX стагоддзе: ~1887 год — 1 тыс. чал.Manteuffel G. Posiń // S. 845. XX стагоддзе: 1935 год — 328 чал. XXI стагоддзе: 2017 год — 312 чал.
Інфраструктура У Пасіні працуюць пачатковая школа, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці
Касцёл Святога Дамініка і кляштар дамініканцаў (1753—1761) ў стылі віленскага барока Сядзіба (каля 1850)
Вядомыя асобы Пятро Сакол (Пятро Масальскі, 1905—1985) — беларускі паэт, перакладчык, моладзевы дзеяч.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Латвіі Катэгорыя:Зілупскі край Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі