Джордж Эдвардс (;  — ) — брытанскі натураліст і арнітолаг, «бацька брытанскай арніталогіі».

Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1757).

Біяграфія Эдвардс нарадзіўся ў Стратфардзе, Эсекс. Пасля сямі гадоў навучання ў лонданскага купца (да 1716 года) ён аб’ехаў увесь еўрапейскі кантынент, вывучаючы прыродазнаўства, і стаў вядомы дзякуючы сваім ілюстрацыям жывёл, у прыватнасці птушак. Ён навучыўся тэхніцы траўлення ў вучонага-натураліста Марка Кейтсбі.

У 1743 годзе ён апублікаваў першы том сваёй працы «A Natural History of Birds», чацвёрты том якога з’явіўся ў 1751 годзе. Тры тамы «Gleanings of Natural History» з дапаўненнямі былі апублікаваныя паміж 1758 і 1764 годам. Абодва творы разам ўтрымліваюць больш за 600 гравюр і прыродазнаўчых апісанняў суб’ектаў.

Карл Ліней часта браў за аснову першапачатковыя апісанні Эдвардса для навуковай назвы шматлікіх відаў птушак.

За свой труд «A Natural History of Birds» ў 1750 годзе Эдвардс быў адзначаны Каралеўскім таварыствам медалём Коплі.

Працы

«Essays of Natural History» (1770) «Elements of Fossilogy» (1776)

Літаратура

Edwards, George (1694—1773)

Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Арнітолагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Мастакі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гравёры Вялікабрытаніі