Бульвар Непакорных () — бульвар у паўднёвай частцы Магілёва, у мікрараёне Задняпроўскі. Працягласць 1910 м, ад вуліцы Гагарына да вуліцы Габраўскай. Бульвар — адна з самых шырокіх (шырыня да 100 м) вуліц у горадзе.

Гісторыя У другой палове 1930-х гг. быў адкрыты аэрадром паміж сучасным бульварам Непакорных і праспектам Шміта. Увосень 1941 года на ўскраіне горада ў прадмесці Лупалава, на полі аэрадрома нямецка-фашысцкімі захопнікамі быў створаны лагер смерці для масавага знішчэння савецкіх ваеннапалонных. За час існавання лагера да 1943 года знішчана больш за 40 тысяч чалавекMOGILEV.BY Паклонны крыж на брацкай магіле былога канцэнтрацыйнага лагера з’явіцца ў Магілёве .

Бульвар названы ў памяць пра вязняў Лупалаўскага лагера смерці, якія загінулі, але не скарыліся ворагу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Забудова

Забудаваны 9-павярховымі жылымі дамамі ў першых паверхах якіх размяшчаюцца крамы, абласная стаматалагічная паліклініка, бібліятэка № 7, будынак будаўнічага трэста № 17 «Лаўсанбуд». У пачатку бульвара знаходзяцца Лупалаўскія могілкі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Магілёў)

Катэгорыя:Бульвары Магілёва