Свецкая дзяржава — дзяржава з ладам, дзе рэлігія аддзелена ад улады, і ўсё рэгулюецца на аснове грамадзянскіх, а не рэлігійных норм; рашэнні дзяржаўных органаў не могуць мець рэлігійнага абгрунтавання.

Ідэя cвецкай дзяржавы заснавана на прынцыпе таго, каб ставіцца да ўсіх сваіх грамадзян аднолькава незалежна ад іх рэлігііі. Такая дзяржава імкнецца пазбягаць прадастаўлення пераваг грамадзяніну на падставе го рэлігійных перакананняў, прыналежнасці або адсутнасці такіх у параўнанні з іншымі.

Гісторыя і сусветная практыка

Свецкасць можа быць вызначана падчас заснавання дзяржавы (напрыклад, у ЗША або СССР) або можа развіцца праз секулярызацыі (напрыклад, у Францыі або Непале).

Гістарычна працэс секулярызацыі звычайна ўключаў наданне рэлігійных свабод, скасаванне дзяржаўнай рэлігіі, спыненне дзяржаўнага фінансавання рэлігійных арганізацый, аддзяленне рэлігіі ад судовай сістэмы, секулярызацыю адукацыі, прызнанне права грамадзян змяняць сваю рэлігію або не вызнаваць яе і дазваляў асобам доступ да палітычнай улады незалежна ад іх рэлігійных поглядаў.

Многія дзяржавы, якія на практыцы цяпер свецкія, могуць мець юрыдычныя рэшткі раней панавалай рэлігіі. Свецкасць таксама мае розныя абліччы, якія могуць супадаць з пэўнай ступенню афіцыйнай рэлігійнасці. У Злучаным Каралеўстве кіраўнік дзяржавы як і раней абавязаны прыняць каранацыйную прысягу, зацверджаную ў 1688 годзе, клянучыся падтрымліваць рэлігію пратэстанцкай рэфармаванай веры і захоўваць устаноўленую Царкву Англіі.. Злучанае Каралеўства таксама захоўвае месцы ў Палаце лордаў для 26 вышэйшых духавенства Царквы Англіі, вядомых як Духоўныя лорды.

У Канадзе Канадская хартыя правоў і свабод гарантуе свецкія свабоды сумлення і рэлігіі, мыслення, перакананняў, меркаванняў і выказвання, уключаючы свабоду камунікацыі, сходаў і аб’яднанняў, аднак прэамбула Хартыі захоўвае канцэпцыю «вяршэнства Бога», што, здаецца, ставіць у нявыгаднае становішча тых, хто вызнае нетэістычныя або політэістычныя перакананні, уключаючы атэізм і будызм.

Італія -- свецкая дзяржава з часу прыняцця Канстытуцыі ў 1948 годзе (што было пацверджана рашэннем Канстытуцыйнага суда ў 1989 годзе), але ўсё яшчэ прызнае асаблівы статус для Каталіцкай царквы.

Крыніцы

Катэгорыя:Формы дзяржавы Катэгорыя:Рэлігія і палітыка Катэгорыя:Рэлігія і права