«Ясень» — рэстаран у Магілёве, размешчаны на рагу вуліцы Мікалая Астроўскага і праспекта Шміта.
Адкрыты ў 1987 годзе. Гандлёвая плошча першапачаткова складала каля 650 м². У 1990 годзе адначасова мог абслужыць 380 чалавек. Меў 4 залы, у т.л. 2 банкетныя, кафэ на 75 пасадачных месцаў, піўбар на 50 месцаў. Кожная зала мела сваю каляровую гаму, індывідуальны інтэр’ер. Прапаноўвала фірменныя і нацыянальныя стравы. Увечар іграў вакальна-інструментальны ансамбль, працавалі вар’етэ і дыскатэка.
Літаратура
Катэгорыя:Рэстараны Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Вуліца Астроўскага (Магілёў) Катэгорыя:Праспект Шміта (Магілёў) Катэгорыя:1987 год у Магілёве Катэгорыя:З’явіліся ў 1987 годзе