Ячменеваласнец еўрапейскіЧырвоная кніга Рэспублікі Беларусь , хардэлімус еўрапейскі (Hordelymus europaeus) — від кветкавых расліны, адзіны прадстаўнік роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 60—120 см, ярка-зялёнага колеру, з кароткім карэнішчам. Утварае невялікую дзярніну. Сцябло пустое, прамастойнае, касматае каля вузлоў. Лісце пляскатае, шырынёй 6—11 (да 14) мм, шурпатае з абодвух бакоў. Похвы ніжняга лісця з валаскамі. Суквецце — густы, звужаны да верхавінкі, колас. Кветкавыя каласкі звычайна з адной кветкай, па 3 на кароткіх ножках. Каласковыя лускавінкі вузкія, папарна зрослыя каля асновы, з адной невыразнай жылкай, пераходзячай у асцюк. Ніжнія кветкавыя лускавінкі шурпатыя, з крыху звілістым асцюком даўжынёй 20—30 мм. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія Распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, Міжземнамор’я, Малой Азіі, на Каўказе. Расце ў лясах. Энтамафіл і анемахор. Цвіце ў ліпені—жніўні. Плады паспяваюць у жніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.
Ахоўны статус Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца на тэрыторыі Латвіі, Літвы, шэрагу рэгіёнаў Украіны і Расіі.
Літаратура — С. 473—474.
Спасылкі
Hordelymus europaeus (L.) Harz // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Міжземнамор’я Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1885 годзе