Сяргей Іванавіч Мігай (,  — ) — артыст оперы (барытон), педагог. Народны артыст РСФСР (1939).

Біяграфія Скончыў Адэскае музычнае вучылішча ў 1911 годзе. Браў урокі ў М. Батыстыні ў час яго гастроляў у Расіі ў 1911—1913 гадах, вучыўся ў Опернай студыі пад кіраўніцтвам К. Станіслаўскага (1918—1920, з 1919 пры Вялікім тэатры ў Маскве). 3 1927 года саліст Вялікага тэатра, з 1924 года Ленінградскага тэатра оперы і балета; выступаў у Маскве і Ленінградзе, з 1941 саліст і кіраўнік вакальнай групы Усесаюзнага радыёкамітэта. 3 1948 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі, з 1952 года прафесар.

Памёр 8 снежня 1959 года ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Ленінградзе.

Творчасць Меў насычаны голас цёплага тэмбру, вялікага дыяпазону (больш за 2 актавы), дасканала валодаў вакальнай тэхнікай. Сярод лепшых партый: Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Мізгір, Гразной («Снягурачка», «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Дэман («Дэман» А. Рубінштэйна), Рыгалета, Жэрмон, Ды Луна («Рыгалета», «Травіята», «Трубадур» Дж. Вердзі) і інш.

Актыўна ўдзельнічаў у рабоце Магілёўскага літаратурна-музычна-драматычнага гуртка. Аўтар мастацтвазнаўчых і метадычных прац. Сярод вучняў Мігая народны артыст СССР А. Саўчанка.

Памяць У Магілёве імем Сяргея Мігая названы завулак.

Сям’я У шлюбе з Валянцінай Абрамаўнай Іофэ (1910—1985), доктарам фізіка-матэматычных навук, загадчыцай лабараторыі ў Інстытуце хіміі сілікатаў АН СССР, дачкой акадэміка А. Ф. Іофэ.

Літаратура

Гусев П. С.  Н.  Мигай. , 1975.

Катэгорыя:Барытоны Катэгорыя:Оперная трупа Марыінскага тэатра Катэгорыя:Оперная трупа Вялікага тэатра Катэгорыя:Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках (Санкт-Пецярбург) Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Члены Магілёўскага літаратурна-музычна-драматычнага гуртка