Анато́ль Мікала́евіч Бы́чак (, в. Ануфравічы, , Мінская вобласць — , ) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія Скончыў Жыровіцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі, факультэт механізацыі, тэхнік-механік (1960), Беларускую сельгасакадэмію, інжынер-механік (завочна, 1970).
Працаваў механікам калгаса «Рассвет» Слуцкага раёна, служыў у Савецкай Арміі (1961—1964). Пасля арміі працаваў майстарам вытворчага навучання СПТВ-23 (Смілавічы), інструктарам Чэрвеньскага РК КПБ. У 1966—1970 гадах — першы сакратар Чэрвеньскага райкама ЛКСМБ. У 1970—1975 гадах працаваў у Чэрвеньскім РК КПБ. З 1975 года — у Нясвіжскім раёне, спярша — сакратар у РК КПБ, у 1976—1981 гадах — старшыня выканкама Нясвіжскага райсавета, з 1981 года — першы сакратар Нясвіжскага райкама КПБ. У 1983—1985 гадах — першы сакратар Барысаўскага райкама КПБ.
У 1985 годзе прызначаны другім сакратаром Мінскага абкама КПБ.
Са снежня 1990 і да забароны камуністычнай партыі 25 жніўня 1991 года — першы сакратар Мінскага абкама. Пасля працаваў інжынерам па забеспячэнні на будуючымся Ваўкавыскім цэментным заводзе. Праз год ён быў прызначаны начальнікам аддзела статыстыкі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, дзе працаваў да пенсіі.
Памёр у Мінску ў 2011 годзе.
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны».
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Першыя сакратары Мінскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Другія сакратары Мінскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ