Юбіле́йны — мікрараён ва ўсходняй частцы Магілёва. Уваходзіць у склад жылога раёна Юбілейны (заходняя частка Усходняга планіровачнага раёна). Абмежаваны з паўночнага боку праспектам Міру, з паўднёвага Дняпроўскім бульварам. Будаўніцтва распачата ў 1960-я гады па праекце Магілёўскага філіяла інстытута «Белдзяржпраект». Мікрараён забудоўваецца пераважна 5-, 9-павярховымі дамамі, планавалася будаўніцтва дамоў павышанай паверхавасці (больш 20 паверхаў), рэалізаваны 14-павярховыя дамы на ўскраіне карэннага берага. На тэрыторыі мікрараёна размешчаны ўстановы і прадпрыемствы культурна-бытавога абслугоўвання, завод «Электрарухавік».
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Жылыя раёны Магілёва Катэгорыя:1960-я ў Магілёве Катэгорыя:З’явіліся ў 1960-я гады