Ваенны пераварот у Малі 2020 года быў абумоўлены незадаволенасцю насельніцтва дзейнасцю ўладаў, у прыватнасці карупцыяй, наступствамі пандэміі COVID-19 і актыўнасці ісламісцкіх груповак. Бунт скончыўся зрушэннем прэзідэнта Кейта і фарміраваннем ваеннага ўрада.

Ход падзей 18 жніўня атрады Узброеных сіл Малі зладзілі мяцежGunfire heard at Mali army base, warnings of possible mutinyВ Мали воинские части подняли мятеж. Салдаты на пікапах штурмавалі ваенную базу ў горадзе Каці, дзе адбылася страляніна да таго, як раздалі зброю з зброевага склада, і былі арыштаваны старэйшыя афіцэрыPossible coup underway in MaliMali: Gunfire heard at Kati military camp near Bamako. На вуліцах горада былі заўважаны танкі і бранятэхніка, а таксама ваенныя грузавікі, якія накіроўваліся ў сталіцу БамакоMali soldiers detain senior officers in apparent mutiny.

Мяцежнікі, узначаленыя палкоўнікам Садзіа Камара, арыштавалі міністра фінансаў Абдула Дафі, начальніка штаба нацыянальнай гвардыі, і Мусу Цімбіне, спікера Нацыянальнага сходу. Прэзідэнт Ібрагім Бубакар Кейта быў пераведзены ў бяспечнае месцаGunshots heard at military camp near Mali capital.

Ужо да вечара мяцежнікі арыштавалі сына прэзідэнта Карыма Кейта, прэм’ер-міністра Бубу Сісе, а таксама самога лідара краіны. Акрамя гэтага, затрыманы шэраг міністраў і высокапастаўленых афіцэраў, у тым ліку кіраўнікі міністэрства замежных спраў і міністэрства абароны. Путчысты высунулі патрабаванне, каб дзейны прэзідэнт Малі пакінуў краінуМятежники в Мали арестовали премьер-министра страны и сына президента. Захопленае кіраўніцтва краіны было дастаўлена на бронетранспарцёры ў ваенны лагер у Каці, дзе першапачаткова і пачалося паўстаннеMali’s President Exits After Being Arrested in Military Coup. Калі стала вядома пра мяцеж, сотні пратэстуючых сабраліся каля Манумента незалежнасці Бамако, каб запатрабаваць адстаўкі Кейты. Пратэстоўцы таксама падпалілі будынак Міністэрства юстыцыіSoldiers seize Mali President Ibrahim Boubacar Keïta.

19 жніўня прэзідэнт Ібрагім Бубакар Кейта аб’яўляе аб сваёй адстаўцы і распускае парламентMali’s president announces resignation after soldiers mutiny. Ваеннае кіраўніцтва загадала зачыніць усе памежныя пераходы і ўвяло каменданцкі час у начны час. Усе паветраныя і наземныя мяжы закрыты да далейшага паведамлення. Каменданцкі час дзейнічаў з 21:00 да 05:00. Ісмаэль Вагэ, намеснік начальніка ВПС Малі, запрасіў апазіцыйныя групы на перамовы аб новых выбарахMali coup: President quits after soldiers mutiny. Таксама зачынілі межы, але ўжо 21 жніўня яны былі адкрытыMali: la junte annonce la réouverture vendredi des frontières aériennes et terrestres. Для кіравання дзяржавай створаны Нацыянальны камітэт выратавання народа на чале з палкоўнікам Асімі ГаітаEl coronel Assimi Goita, designado nuevo hombre fuerte de Mali tras el golpe .

Міжнародная рэакцыя Прадстаўнікі ЕС і Афрыканскага саюза, а таксама ААН асудзілі дзяржаўны пераварот. З падобнай пазіцыяй выступілі таксама шэраг краін, у тым ліку Францыя, ЗША, Канада, Расія, Турцыя і Кітай.

Эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі 20 жніўня прыпыніла членства Малі ў арганізацыі і наклала на краіну гандлёвае і фінансавае эмбарга з патрабаваннем перадачы ўлады грамадзянскім. Аднак ужо у кастрычніку, дзякуючы дыпламатычным намаганням ваеннай хунты, усе санкцыі скасаваны.

Гл. таксама Ваенны пераварот у Малі (2012)

Зноскі

Катэгорыя:Падзеі 18 жніўня Катэгорыя:Жнівень 2020 года Катэгорыя:Канфлікты 2020 года Катэгорыя:Гісторыя Малі Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты