Алякса́ндр Алякса́ндравіч Віхо́р (, г. Гомель — , г. Гомель) — другі памерлы (афіцыйна прызнаны), затрыманы ў час пратэстаў супраць фальсіфікацыяў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 года.
Смерць Віхор быў затрыманы ў дзень выбараў 9 жніўня, калі ён ішоў на спатканне да дзяўчыны. Яго кінулі ў аўтазак, але ён паспеў даслаць SMS родным. Пасля збіцця ў аўтазаку яму стала блага. Як расказаў сведкаПад Гомлем развітваюцца з Аляксандрам Віхрам, які загінуў пасля затрымання АМАПам, Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 16-08-2020:
Пазней хлопца палічылі за вар’ята і адвезлі ў псіхіятрычную бальніцу, але там адмовіліся шпіталізаваць яго. Адтуль яго ў стане клінічнай смерці даставілі ў шпіталь, але было запозна — ён памер.
13 жніўня, з слоў сястры памерлага Вольгі, следчы паведаміў сям’і, што Аляксандр памёр ад перадазавання. Сваякі не пагадзіліся з такою заявай, бо Аляксандр нават не курыў. У заключэнні аб смерці, якое аддалі 15 жніўня, напісана «прычына смерці высвятляецца»Родным памерлага ў Гомелі пратэстоўца аддалі заключэнне аб яго смерці, Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 15-08-2020.
Следчы першапачаткова заявіў бацькам, што ў іх сына была перадазіроўка наркотыкамі, хоць потым іншы следчы папрасіў прабачэння за гэтыя словы, таму што падчас афіцыйнай экспертызы высвятлілася, што ні алкаголю, ні наркотыкаў у крыві Аляксандра Віхора не было.
16 лютага 2021 года Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці паведаміла, што прычына смерці гамяльчука «захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія раптам абвастрыліся». На гэтай падставе СК адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці Віхора. Таксама было заяўлена, што ў сувязі са смерцю «ў чыіх-небудзь дзеяннях не было ўстаноўлена ніякага злачынства», нягледзячы на тое што медыкі зафіксавалі пашкоджанні на целе Аляксандра Віхора: траўмы, гематомы, пераломы рэбраў і грудзіны.
Пахаванне Аляксандра Віхра пахавалі 16 жніўня на могілках у Касцюкоўцы. Супрацоўнікі ДАІ не пускалі ў Касцюкоўку аўтобусы, якія арганізавалі для людзей, што хацелі прыехаць на пахаванне. Сваякі кажуць, што ў Аляксандра былі паламаны рэбры.
Рэакцыя 17 верасня 2020 года Еўрапейскі парламент у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасцю дэпутатаў, заклікаў да правядзення «незалежнага і эфектыўнага расследавання» звязанай з пратэстамі смерці Аляксандра Віхора.
26 лістапада 2020 года Еўрапейскі парламент у сваёй рэзалюцыі, ухваленай абсалютнай большасцю дэпутатаў, заклікаў да «хуткага, дбайнага, бесстаронняга і незалежнага расследавання» забойстваў падчас пратэстаў у Беларусі, у тым ліку Аляксандра Віхора.
Гл. таксама Аляксандр Тарайкоўскі Генадзь Шутаў Раман Бандарэнка Спіс загінулых падчас акцый пратэсту ў Беларусі (2020)
Катэгорыя:Загінулыя на акцыях пратэсту ў Беларусі ў 2020 годзе Катэгорыя:Нераскрытыя забойствы ў Беларусі