Аляксандр Васілевіч Собалеў (, Менск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1960 годзе. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, начальнікам аддзела планіроўкі ў Гродзенскім аблміжкалгаспраекце, аддзела сельскага будаўніцтва ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Гродзенскага аблвыканкама, галоўным архітэктарам праектаў у Гродзенскім філіяле Белкалгаспраекта, з 1975 года — інструктар аддзела будаўніцтва ў Гродзенскім абкаме КПБ, з 1983 года — дырэктар Гроднаграмадзянпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў Гродне.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты забудовы грамадскага цэнтра ў в. Луцкаўляны Гродзенскага раёна (1970), жылой і вытворчай зон Галынскага БМУ Зэльвенскага раёна (1972), жылога квартала пасёлка і вытворчай зоны Котрынскай сельгастэхнікі (1973), пас. Індустрыяльны Лідскага раёна (1974), праекты планіроўкі пасёлка Князева калгаса «Прагрэс» Зэльвенскага (1973), В. Эйсманты Бераставіцкага (1967, бронзавы медаль ВДНГ СССР і дыплом I ступені ВДНГ БССР) раёнаў.
Узнагароды Узнагароджаны медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя