Іван Аляксандравіч Станілевіч (, в. Мікулічы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — , Мінск) — беларускі інжынер-геадэзіст. Заслужаны настаўнік БССР (1966).

Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1935 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у землеўпарадкавальных органах Смаленскай вобласці, ва Упраўленні па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, з 1955 па 1977 г. — дырэктарам Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума, з 1979 года — старшы інжынер у Беларускім дзяржаўным інстытуце інжынерных пошукаў.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Член КПСС з 1940 года. Пражываў у Мінску.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), медалямі. Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1958, 1966). Заслужаны настаўнік БССР (1966).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Геадэзісты Беларусі