«Юбілейны» — колішні кінатэатр у Гомелі, размешчаны па вул. Юбілейнай. Адкрыты ў 1979 годзе. Пабудаваны па тыпавым праекце з перапрацоўкай фасадаў і інтэр’ераў (архітэктар В. Ціхава). У кінатэатры праводзіліся кінафестывалі, тэматычныя паказы фільмаў, заняткі кіналекторыяў і кінаклубаў, арганізоўваліся перасоўныя выстаўкі.

Першым у горадзе пачаў паказ фільмаў у фармаце 3D. Балансатрымальнік маёмасці, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, здаў кінатэатр у арэнду ПУП "Інвестыцыйная Кампанія «Капітал-актыў». У 2008 годзе была праведзена мадэрнізацыя кінатэатра, устаноўлены новая сістэма гуку, 21-метровы бясшвоўны экран. Пасля крызісу кінатэатр у 2011 годзе быў закрытыКто закрыл «Юбилейный», и грозит ли исчезновение гомельским кинотеатрам? 30 ноября 2011 . 28 снежня 2018 года з дзясятай спробы кінатэатр быў прададзены на аўкцыёне за 250,2 тысяч беларускіх рублёў ТАА «Элфента-спорт». Уласнік плануе выкарыстоўваць будынак для размяшчэння спартыўна-забаўляльнага комплексуЧто будет с кинотеатром «Юбилейный» в Гомеле? 29 Января 2019.

Архітэктура Актыўна ўдзельнічае ў фарміраванні архітэктурнага аблічча гандлёва-бытавога цэнтра. 2-павярховы асіметрычны складанай канфігурацыі ў плане будынак. У аснове кампазіцыі кантраст глухіх паверхняў сцен і вітража на галоўным фасадзе. У планіровачнай структуры будынка вылучаны функцыянальныя групы памяшканняў. На 1-м паверсе размешчаны касавы вестыбюль, адміністрацыйнае памяшканне, буфет. Цэнтральная лесвіца злучае ўваходную групу памяшканняў з фае і глядзельнымі заламі на 300 і 800 месцаў (вырашаны амфітэатрам). У аздабленні фасадаў і інтэр'ераў выкарыстаны дэкаратыўная тынкоўка пад граніт, чырвоная керамічная і гіпсавая пліткі.

Літаратура

Катэгорыя:Кінатэатры Гомеля Катэгорыя:Юбілейная вуліца (Гомель) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вольгі Ціхавай Катэгорыя:1979 год у Гомелі