Міжнародны навукова-тэхнічны ўніверсітэт імя акадэміка Юрыя Бугая — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова.
Агульная характарыстыка Навучальная ўстанова заснавана ў 1993 годзе ў Кіеве, сярод заснавальнікаў — Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут», Інстытут кібернетыкі імя В. М. Глушкова НАН Украіны, карпарацыя IBM і інш.
Універсітэт сярод іншага спецыялізуецца на падрыхтоўцы інжынераў для нафтагазавай сферы, эканамістаў, менеджараў, філолагаў-перакладчыкаў, сацыяльных работнікаў, спецыялістаў па фізічнай рэабілітацыі і інш. З’яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэтаў.
Універсітэт мае IV (вышэйшы) узровень акрэдытацыі. Студэнты навучаюцца па дзённай, завочнай і дыстанцыйнай формах навучання. Па выніках навучання выпускнікі атрымліваюць кваліфікацыйныя ўзроўні малодшага спецыяліста, бакалаўра, спецыяліста ці магістра, функцыянуе аспірантура і дактарантура, ваенная кафедра, маецца ўласны інтэрнат, ёсць падрыхтоўчыя курсы.
Структура Кіеўскі кампус Данбаскі інстытут тэхнікі і менеджменту ў Краматорску Жытомірскі вучэбна-кансультацыйны цэнтр Карпацкі інстытут інфарматыкі і прадпрымальніцтва ў Івана-Франкоўску Луцкі біятэхнічны інстытут Палтаўскі інстытут бізнесу Чарнігаўскі інстытут інфармацыі, бізнесу і права
Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:1993 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Кіева