__NOTOC__
18 жніўня — дзвесце трыццаты (дзвесце трыццаць першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1201: Біскуп Альберт фон Буксгеўдэн надаў першыя прывілеі нямецкім купцам у Рызе. 1572: У Парыжы адбылося вянчанне Маргарыты Валуа і Генрыха Наварскага. 1649: Заключана Збораўскае пагадненне паміж польскім каралём Янам Казімірам і казацкай старшынёй. Пагадненне было часовым капрамісам, антыфеадальная вайна не скончылася. 1682: Пачатак валадарства Івана V і Пятра I, цароў рускіх пры рэгенцтве Соф’і Аляксееўны. 1743: Абаскі мірны трактат завяршыў руска-шведскую вайну. 1868: Пры назіранні сонечнага зацьмення ў Індыі французскі астраном П. Ж. Жансен заўважыў у спектры сонечнай кароны незвычайную лінію — у выніку адбылося адкрыццё гелію. 1877: Амерыканскі астраном Асаф Хол адкрыў спадарожнік Марса Фобас. 1924: У Мінску арыштаваны адзін з кіраўнікоў антысавецкага ўзброенага змагання Барыс Савінкаў. 1966: На плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне для сустрэчы з Маа Цзэдунам сабралася каля мільёна хунвейбінаў. 1991: Недалёка ад Хацежына аўтобус ЛАЗ-699 упаў з маста на чыгуначнае палатно, 17 чалавек загінула. Гэта адна з найбуйнейшых аварый за ўвесь час існавання Беларусі. 2020: Адбыўся ваенны пераварот у Малі.
Нарадзіліся thumb|left|120px|Антоніа Сальеры 1685: Брук Тэйлар, англійскі матэматык 1748: П’ер Санера, французскі падарожнік, натураліст 1750: Антоніо Сальеры, італьянскі кампазітар 1824: П'ер Мартэн, французскі металург 1830: Франц Іосіф I, імператар аўстрыйскі і кароль венгерскі 1848: Іпаліт Корвін-Мілеўскі, польскі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, доктар права (пам. 11.2.1932) 1891: Макар Краўцоў, дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, паэт, публіцыст, перакладчык 1906: Марсель Карнэ, французскі кінарэжысёр 1912: Давыд Генін (пам. 1971), савецкі мастак-пейзажыст родам з Віцебску 1912: Эльза Марантэ, італьянская пісьменніца (пам. 25.11.1985) 1920: Шэлі Уінтэрс, амерыканская актрыса 1933: Раман Паланскі, польска-французскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар і акцёр 1933: Жуст Фантэн, французскі футбаліст 1946: Алесь Марціновіч, беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца 1954: Алесь Ксёндзаў, беларускі-мастак 1959: Анатоль Рэзнік, беларускі гісторык 1962: Феліпэ Кальдэрон, прэзідэнт Мексікі 1963: Хайна Ферх, нямецкі акцёр 1966: Алена Брава, беларуская пісьменніца 1969: Эдвард Нортан, амерыканскі акцёр 1980: Эстэбан Камб’яса, аргенцінскі футбаліст
Памерлі thumb|right|120px|Чынгісхан 849: Валафрыд Страбон, паэт, багаслоў 1227: Чынгісхан, вялікі каган мангольскі 1503: Аляксандр VI, Папа Рымскі 1559: Павел IV, Папа Рымскі 1765: Франц I Латарынгскі 1777: Іаган Хрысціян Эркслебен, нямецкі вучоны 1823: Андрэ Жак Гарнерэн, першы ў свеце парашутыст 1850: Анарэ дэ Бальзак, французскі пісьменнік 1874: Уільям Фейрберн, шатландскі інжынер, прамысловец 1905: Альберт Эдэльфельт, фінскі мастак 1940: Уолтэр Персі Крайслер, амерыканскі прадпрымальнік 1988: Тадэвуш Кулісевіч, польскі графік і ілюстратар 2009: Кім Дэ Джун, прэзідэнт Паўднёвай Карэі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2019: Васіль Іванавіч Гапоненка, беларускі вучоны ў фізіялогіі 2024: Ален Дэлон, французскі акцёр
Святкуюць Аўстралія: Дзень Лангтана Тайланд: Нацыянальны дзень навукі
Крыніцы
818