__NOTOC__

18 кастрычніка — дзвесце дзевяноста першы (дзвесце дзевяноста другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

1239: Мангола-татарскія войскі ўзялі Чарнігаў. 1685: Французскі кароль Людовік XIV выдаў эдыкт Фантэнбло, якім даваў гугенотам права трымацца іх рэлігіі. 1817: Прыняты сцяг Чылі. 1867: Аляска ад Расіі перайшла да Злучаных Штатаў Амерыкі. 1905: Курлоўскі расстрэл у Мінску. 1920: Спыніліся ваенныя дзеянні ў ходзе савецка-польскай вайны 1919—1921 гадоў. 1922: Заснавана брытанская карпарацыя BBC. 1926: Якубу Коласу нададзена званне Народнага паэта БССР. 1939: Войскі СССР, паводле пакту пра ўзаемную дапамогу, увайшлі на тэрыторыю Эстоніі. 1942: Скончылася ліквідацыя Брэсцкага гета. 1958: З’явілася першая шматкарыстальніцкая камп’ютарная гульня — Tennis for Two. 2001: У бельгійскім Генце ўпершыню ўручана Сусветная прэмія саўндтрэкаў. 2003: Распачаў вяшчанне тэлеканал «ЛАД».

Нарадзіліся

1130: Чжу Сі, кітайскі філосаф 1405: Пій II, Папа Рымскі 1523: Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская ў 1575—1596 (пам. 9.9.1596) 1527: Лука Камбіяза, італьянскі мастак 1610: Нікаля Кашэн, французскі мастак 1634: Лука Джардана, італьянскі мастак 1680: Ян Фрыдэрык Сапега, вялікі канцлер літоўскі 1694: Рэнэ Луі д’Аржансон, французскі эканаміст, дзяржаўны дзеяч 1777: Генрых фон Клейст, нямецкі драматург, паэт і празаік (пам. 21.11.1811) 1785: Томас Лаў Пікак, англійскі пісьменнік 1891: Лукаш Голад, праваслаўны святар, прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы (пам. 6.11.1947) 1893: Уладзімір Уладамірскі, беларускі акцёр (пам. 24.1.1971) 1906: Алесь Салагуб, беларускі паэт (пам. 17.5.1934) 1913: Арнэ Скоўэн, нарвежскі кінарэжысёр 1919: Усевалад Кароль, беларускі палітычна-грамадскі дзеяч (пам. кастр. 1984) 1924: Жорж Жэрэ, французскі акцёр 1934: Кір Булычоў, пісьменнік-фантаст, усходазнавец, фалерыст, сцэнарыст (пам. 5.9.2003) 1943: Андрэй Баюк, славенскі палітычны дзеяч (пам. 16.8.2011) 1947: Юрый Хашчавацкі, беларускі кінарэжысёр 1992: Рашэл Клейтан, ямайская лёгкаатлетка 1995: Юі Ахасі, японская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка

Памерлі

31: Луцый Элій Сеян, ваенны і палітычны дзеяч Рымскай імперыі 629: Хлотар II, кароль франкаў 707: Ян VII, Папа Рымскі 1417: Рыгор XII, Папа Рымскі 1503: Пій III, Папа Рымскі 1595: Альвара Менданья дэ Нейра, іспанскі мараплавец 1678: Якаб Іорданс, фламандскі мастак 1866: Мануэль Бульнес, прэзідэнт Чылі 1893: Шарль Франсуа Гуно, французскі кампазітар 1918: Уладзімір Стукаліч, расійска-беларускі гісторык і краязнавец (нар. 28.10(9.11)1856) 1931: Томас Эдысан, амерыканскі вынаходнік (нар. 11.2.1847) 1971: Язэп Гайлевіч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла (нар. 26.2.1893) 1991: Пятро Бітэль, беларускі настаўнік, пісьменнік і перакладчык (нар. 19.6.1912) 1995: Франка Фабрыцы, італьянскі акцёр 2024: Генадзь Цыхун, беларускі мовазнавец (нар. 1936)

Святкуюць Аляска: Дзень Аляскі

К18