Шо́лам Ната́навіч Зо́рын (1902, Мінск — 1974) — камандзір яўрэйскага сямейнага партызанскага атрада, які дзейнічаў у Налібоцкай пушчы ў час Вялікай Айчыннай вайныС. Швейбиш. Еврейский семейный партизанский отряд Ш. Зорина Вестник Еврейского университета в Москве, № 3 (13), 1996..

Біяграфія Нарадзіўся ў 1902 годзе ў Мінске, у сям’і Ноты Аронавіча Зорына. Доўгі час працаваў сталяром у родным горадзе. Удзельнік грамадзянскай вайны. Збег з Мінскага гетаА. В. Вердыш. Наши евреи .

Пасля вайны інвалід Зорын працаваў на гаспадарчай рабоце ў Мінске. У 1971 пераехаў у Ізраіль, дзе памер у 1974 годзе.

Партызанская дзейнасць У атрад Зорына ўваходзілі, галоўным чынам, небаяздольныя бежанцы з Мінскага гета. Створаны ў 1943 годзе.

Галоўнай яго мэтай было не толькі супраціўленне нацыстам, але і выратаванне яўрэяўЛеонид Смиловицкий, Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг. Тель-Авив, 2000 г., 432 с..

Гэты атрад акрамя правядзення баявой дзейнасці, стаў базай, якая забяспечвала іншыя баявыя атрады патрэбнымі ім спецыялістамі. Праз сувязных 106-га атрада партызанскія фарміраванні, якія мелі патрэбу ў медыцынскай дапамозе забяспечваліся ўрачамі і мядсёстрамі. Зорынцы забяспечвалі партызанскія атрады, якія базіраваліся ў Налібоцкай пушчы, збройнікамі, друкарамі для падпольных друкарань, краўцамі, шаўцамі, пекарамі.

9 ліпеня 1944 года 106-ы атрад злучыўся з часткамі Чырвонай Арміі. На гэты час ён налічваў 141 байца і 421 члена сямей.

Спасылкі

Их называли зоринцами

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Вязні мінскага гета Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны