Кіслі́ца звычайная (Oxalis acetosella) — від кветкавых раслін роду сямейства . Тыпавы від роду.
Назвы Заечая капуста, квасок, баршчоўка.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая бессцябловая расліна вышынёй 8—15 см з тонкім паўзучым карэнішчам. Ад карэнішча адыходзяць пучкі лісця і кветкавыя стрэлкі. Лісце на чаранках, трайчастае, зімуючае, складваецца на ноч і ў пахмурнае надвор’е або на сонцы. Ліставыя пласцінкі адваротна-сэрцападобнай формы, з суцэльным краем. Кветкавыя стрэлкі з двума калякветнікамі і адной кветкай. Пялёсткі кветак белыя, з фіялетавымі жылкамі і жоўтымі плямамі каля асновы. Пялёсткаў — 5. Акрамя сапраўдных кветак на працягу лета развіваюцца больш дробныя клейстагамныя, якія не раскрываюцца і самаапыляюцца. Плод — 5-гранная падоўжаная каробачка. Насенне мае мясістую скурку і пры выспяванні выкідваецца праз шчыліны ў сценках каробачкі.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных і трапічных (Непал, Бутан, М’янма) абласцей Азіі і ў Паўночнай Амерыцы. Аддае перавагу зацененым месцам. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф. Расце ў лясах, хмызняках. Цвіце ў маі.
Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі (Магаданская, Мурманская, Пензенская вобласці, Якуція)Oxalis acetosella L. // «ООПТ России».
Гаспадарчае значэнне Лекавая расліна. У лісці маецца шчаўевая кіслата, і яго магчыма спажываць у ежу. Расліна ядавітая для жывёл.
Літаратура
Спасылкі
Oxalis acetosella L. // «ООПТ России» Кислица обыкновенная — Oxalis acetosella L. // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов
Катэгорыя:Кіслічныя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе