Іосіф Саламонавіч Фрыдман ( — ) — беларускі інжынер-будаўнік.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1939 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1943 года. З 1954 па 1974 г. працаваў галоўным інжынерам Белпрампраекта, выкладаў у Беларускім тэхналагічным і Беларускім політэхнічным інстытутах.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года.

Творчасць Удзельнічаў у стварэнні праектаў Віцебскага прамвузла, заводаў гадзіннікавага, аўтаматычных ліній, лічыльных машын, шасцерняў, халадзільнікаў, паліграфкамбіната, стадыёна «Дынама» ў Мінску, дывановага камбіната і электралямпавага завода ў Брэсце (1954—1974).

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1949), «Знак Пашаны» (1966), медалямі. Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1954). Прэмія Савета Міністраў СССР (1971) за праект Усходняга прамысловага раёна Віцебска.

Літаратура

Катэгорыя:інжынеры-будаўнікі Беларусі