Полацкі Сафійскі манастыр базыльянаў — колішні помнік архітэктуры XVIII стагоддзя ў Полацку. Знаходзіўся на правым беразе Дзвіны, на Верхнім Замку. Будаваўся як манастыр для манахаў-базыльянаў Уніяцкай Царквы. Твор архітэктуры віленскага барока.
Утвараў адзіны архітэктурны ансамбль з саборнай царквой Святой Соф’і. У пачатку XX стагоддзя ўлады Расійскай імперыі зруйнавалі манастырскія карпусы.
Гісторыя Уніяцкі Сафійскі манастыр С. 456. у Полацку існаваў пры царкве Святой Соф’і з XVII стагоддзя. У сярэдзіне XVIII стагоддзя побач з адноўленай царквой архітэктар Ян Глаўбіц збудаваў манументальны манастырскі корпус.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) манастыр працягваў дзейнічаць. Аднак па скасаванні Берасцейскай уніі ў 1839 годзе ўлады Расійскай імперыі гвалтоўна адабралі манастыр у Святога Прастола і перадалі ў валоданне Маскоўскаму патрыярхату.
Пазней будынкі манастыра прыйшлі ў заняпад і ў пачатку XX стагоддзя (да 1912 года) расійскія ўлады знішчылі помнік.
Галерэя
Гістарычная графіка
Гістарычныя здымкі
Літаратура
Катэгорыя:Збудаванні Полацка ў стылі барока Катэгорыя:Манастыры Полацка Катэгорыя:Зніклі ў XX стагоддзі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя расійскімі ўладамі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Полацку Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Базыльянскія манастыры Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Іагана Глаўбіца