Валянціна Іванаўна Кавалёва (нар. , в. Міроненкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык і настаўнік.
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт (філолаг), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджэр-эканаміст). Працавала старшай піянерважатай, настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 7 горада Светлагорска, інструктарам ідэалагічнага аддзела Светлагорскага гаркама КПБ Гомельскай вобласці, намеснікам загадчыка аддзела адукацыі, намеснікам старшыні Светлагорскага гарвыканкама, намеснікам старшыні Светлагорскага райвыканкама.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняўКОВАЛЕВА ВАЛЕНТИНА ИВАНОВНА .
Узнагароды Узнагароджана медалямі «За працоўную доблесць», «За працоўныя заслугі», «За вернасць абавязку і Айчыне» (Расійская Федэрацыя), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Постаці Светлагорска Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання