Аркадзь Барысавіч Эльтэрман (, Менск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1952 годзе. Працаваў у Белпрампраекце, Белмясцпрампраекце, Мінскпраекце, з 1979 года — галоўны спецыяліст Беларускага філіяла інстытута Дзіпрамяса.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): дывановы камбінат у Брэсце (1962), будынкі Белпрампраекта (1960) і Саюзмаша (1970), дызельны корпус № 2 маторнага завода (1976), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (1980) у Мінску. Аўтар вынаходства прасторавай канструкцыі пакрыцця.
Узнагароды Узнагароджаны двума медалямі ВДНГ СССР (1962, 1974).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Брэста