Міхаіл Міхайлавіч Яркоў (, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працаваў у Белдзіпрагандлі, кіраўніком групы архітэктараў у Белжылпраекце, галоўным архітэктарам праектаў у Белкалгаспраекце, з 1982 года — у Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): рэканструкцыя магазіна «Сталічны», ТЮГа (1978) у Мінску, гасцініца «Дзвіна» ў Полацку (1977), рэстаран «Дубрава» ў Бранску (1978, у сааўтарстве з А. Жалдаковым), клуб з адміністрацыйным будынкам у в. Занарач Мядзельскага раёна (1980).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Полацка Катэгорыя:Архітэктары Бранска