Рэвальвер — тып кароткастволавай агнястрэльнай зброі. У адрозненне ад пісталета, патроны ў ім размяшчаюцца ў няз'ёмным барабане (умяшчальнасць 5—8 патронаў), ячэйкі якога з'яўляюцца адначасова патроннікамі. Падача чарговага патрона ажыццяўляецца шляхам правароту барабана. Для перазарадкі ў большасці рэвальвераў барабан адкідваецца набок.

Рэвальвер быў запатэнтаваны 25 лютага 1836 года Сэмюэлем Кольтам.

Вартасці і недахопы

Вартасці: У час стрэлу не пераводзіцца энергія на выкід гільзы Даўгавечнасць (большая чым у пісталетаў, бо зношваецца толькі ствол рэвальвера) Калі патрон не стрэліў, не трэба зноў узводзіць засаўку для паўторнага стрэлу, дастаткова проста яшчэ раз націснуць на курок

Недахопы Доўгі час перазарадкі барабана

Гл. таксама Рэвальвер Beaumont-Adams Рэвальвер R.I.C. Рэвальвер Smith & Wesson Model 10