Пётр Іванавіч Саламуха (нар. , в. Лэўкіўка Старакасцянтыніўскага раёна Хмяльніцкай вобласці Украінскай ССР) — беларускі палітык. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2000).
Біяграфія Скончыў Сібірскі тэхналагічны інстытут, інжынер-механік. Працоўную дзейнасць пачаў слесарам Астрапольскай і Стараканстанцінаўскай рамонтна-тэхнічных станцый ва Украінскай ССР. Працаваў слесарам-мантажнікам Хабараўскага мантажнага ўпраўлення ў горадзе Амурску, майстрам Камсамольскага мантажнага ўпраўлення ў горадзе Камсамольск-на-Амуры, намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам Наваполацкага мантажнага ўпраўлення «Нафтазаводмантаж» Віцебскай вобласці, дырэктарам Наваполацкага спецыялізаванага прадпрыемства «Нафтазаводмантаж», генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтазаводмантаж».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняСОЛОМУХА ПЕТР ИВАНОВИЧ .
Узнагароды Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін горада НаваполацкаПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Будаўнікі СССР Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Наваполацка