Іван Георгіевіч Семяненя (нар. , в. Рэдкавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Скончыў Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум (заатэхнія), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыст). Працоўную дзейнасць пачаў загадчыкам малочнатаварнай фермы калгаса «Чырвоная Змена» Любанскага раёна Мінскай вобласці. Працаваў юрыстам, галоўным юрысконсультам упраўлення сельскай гаспадаркі Любанскага райвыканкама, вядучым спецыялістам па дагаворна-прававой рабоце Любанскага раённага аграпрамысловага аб’яднання, адвакатам, загадчыкам Любанскай юрыдычнай кансультацыі.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняўСЕМЕНЕНЯ ИВАН ГЕОРГИЕВИЧ .
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання