Іван Іванавіч Талкачоў (нар. , с. Старая Гута Унецкага раёна Бранскай вобласці РСФСР) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (выкладчык гісторыі), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працоўную дзейнасць пачаў токарам на заводзе «Тэмбр» у горадзе Унеча Бранскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў прасаўшчыком на вытворчым аб’яднанні «Гомсельмаш», настаўнікам гісторыі Старагутнянскай сярэдняй школы Бранскай вобласці, Падарэскай сярэдняй школы Мінскай вобласці, Зябраўскай сярэдняй школы Гомельскай вобласці, сярэдняй школы № 8 горада Гомеля. Быў намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ГПТВ № 6 горада Гомеля, дырэктарам сярэдняй школы № 25 горада Гомеля. Займаў пасады загадчыка аддзела адукацыі, намесніка кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняТОЛКАЧЕВ ИВАН ИВАНОВИЧ .
Узнагароды Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «300 год Расійскаму флоту», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік адукацыі»ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання