Уладзімір Ільіч Шокаў (нар. , Куйбышаў, РСФСР) — беларускі палітык. Палкоўнік запасу.

Біяграфія Скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча (ваеннапалітычная інжынерных войскаў), Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна (ваеннапалітычная сухапутных войскаў).

Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў начальнікам курса факультэта, намеснікам начальніка факультэта па палітычнай частцы, памочнікам начальніка факультэта па рабоце з асабовым складам Мінскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнавайсковага вучылішча. Быў намеснікам начальніка факультэта па выхаваўчай рабоце, начальнікам кафедры Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча, менеджарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Са-НОВ», начальнікам камерцыйнага аддзела фірмы «R-RAY», менеджарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белыя куранты».

З’яўляўся намеснікам сустаршыні Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, старшынёй Мінскай асацыяцыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць». Намеснік старшыні Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць». Член ЦК Кампартыі Беларусі, сакратар Мінскага гаркама КПБ. Член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняШОКОВ ВЛАДИМИР ИЛЬИЧ .

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» ІІІ ступені, «Звезда» ІІІ ступені (Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан), дваццаццю дзевяццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Крыніцы

Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989) Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання