Анатоль Мікалаевіч Новікаў (нар. , Бораўск Калужскай вобласці РСФСР) — беларускі ваенны і палітык. Генерал-лейтэнант у адстаўцы. Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Біяграфія Скончыў Вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР (агульнавайсковы камандзір), Ваеннапалітычную акадэмію імя У. І. Леніна (палітработнік), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (палітолаг).
Працаваў на розных пасадах у Маскоўскай, Прыбалтыйскай, Прыкарпацкай ваенных акругах, Групе савецкіх войскаў у Германіі, затым членам ваеннага савета танкавай арміі ў г. Барысаве, членам ваеннага савета Закаўказскай і Беларускай ваенных акруг, начальнікам інспекцыі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР адзінаццатага склікання, дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання. Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га, 3-га і 4-га скліканняўНовиков Анатолий Николаевич .
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Айчыны III ступені, Пашаны, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, васемнаццаццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтваПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Спасылкі Члены Совета Республики. Новиков Анатолий Николаевич
Катэгорыя:Ваенныя СССР Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання