Валерый Уладзіміравіч Страмук (нар. , Брэст) — беларускі палітык. Удастоены звання «Ганаровы чыгуначнік».

Біяграфія Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, інжынер шляхоў зносін-будаўнік. Пасля заканчэння вучобы працаваў дарожным майстрам дыстанцыі шляху Яраслаўль-Галоўны, намеснікам начальніка дыстанцыі шляху Яраслаўль-Галоўны па штучных збудаваннях, намеснікам начальніка дыстанцыі шляху Яраслаўль-Галоўны, дарожным майстрам, начальнікам участка, прарабам, галоўным інжынерам Брэсцкай дыстанцыі шляху, начальнікам Жабінкаўскай дыстанцыі шляху транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі». Былы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканняСтромук Валерий Владимирович .

Узнагароды Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Чыгуначнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Чыгуначнікі СССР