Вітольд Казіміравіч Песціс (нар. , в. Парэчча Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі вучоны, доктар сельскагаспадарчых навук. Прафесар (1998), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік НАН Беларусі (2021)https://nasb.gov.by/rus/news/photo/20211220/list.pdf. Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ганаровы прафесар Міжнароднага Венскага ўніверсітэта. Намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Старшыня Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Біяграфія Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі,
Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам-селекцыянерам Гродзенскай абласной станцыі па племянной рабоце ў свінагадоўлі. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса «Скідзельскі», калгаса «Сцяг камунізму» Гродзенскага раёна. Закончыўшы аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі, быў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела кармлення гэтага інстытута, затым асістэнтам, дацэнтам, загадчыкам кафедры кармлення і фізіялогіі сельскагаспадарчай жывёлы, прарэктарам па навуковай рабоце, рэктарам Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. Рэктар установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га, 3-га і 4-га скліканняўПестис Витольд Казимирович .
Сям’я
жонка Марыя Вацлаваўна Песціс (нар. 1954) — эканаміст, кандыдат эканамічных навук дачка Людміла Вітольдаўна Гуцікава (нар. 1977) — урач-акушэр-гінеколаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар
Навуковая дзейнасць Аўтар больш як 600 навуковых і вучэбна-метадычных артыкулаў, 12 вучэбных дапаможнікаў, 7 манаграфій і 25 вынаходстваў, абароненых аўтарскімі пасведчаннямі і патэнтамі.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2016)Мікалай Корбут і Мікалай Радаман удастоены ордэна Айчыны III ступені, чатырма юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Літаратура
Спасылкі Члены-карэспандэнты: Песціс Вітольд Казіміравіч // Сайт НАНБ Вітольд Казіміравіч Песціс у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Пестис Витольд Казимирович // Сайт ГДАУ Пестис Витольд Казимирович // Сайт Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі
Катэгорыя:Выпускнікі біятэхналагічнага факультэта ГДАУ Катэгорыя:Постаці савецкай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ