Тамара Васільеўна Шукала (нар. , Баранавічы Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыла Калінінскі дзяржаўны ўніверсітэт, біёлаг, выкладчык біялогіі і хіміі.

Працоўную дзейнасць пачала швачкай Баранавіцкай швейнай фабрыкі, займалася на падрыхтоўчым аддзяленні Калінінскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы працавала выхавацелем групы падоўжанага дня ў сярэдняй школе № 10 г. Баранавічы. Выбіралася сакратаром камітэта камсамола Баранавіцкага гархарчгандлю, затым працавала настаўнікам біялогіі і хіміі сярэдняй школы № 117 гарнізона Фінстэрвальдэ Групы савецкіх войскаў у Германіі, метадыстам Дома піянераў і школьнікаў г. Баранавічы, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 20 г. Баранавічы, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 24 г. Баранавічы. Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 5 г. Баранавічы».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканняШукало Тамара Васильевна .

Узнагароды Баранавіцкім гарвыканкамам прысуджана званне «Чалавек года» ў галіне адукацыі (2003 г.). Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання