Брыгада дапаможнай паліцыі «Зіглінг» () — падраздзяленне беларускай дапаможнай паліцыі на службе Германіі падчас Другой сусветнай вайны.
Гісторыя
Фармаванне Пасля адступлення з тэрыторыі Беларусі ў распараджэнні нямецкага камандавання аказаліся тысячы жаўнераў, якія належалі да розных калабарцыянісцкіх структураў. Для выкарыстання гэтых рэсурсаў была створаная так званая Блакавальная брыгада (), створаная ў тыле групы армій «Цэнтр», паводле загаду групенфюрара СС Курта фон Готберга, дадзеным у канцы чэрвеня 1944 года.
Брыгада мела задачай стрымліваць наступ савецкіх войскаў, пакуль немцамі не будзе адноўлены суцэльны фронт. Брыгаду сфармавалі ў раёне Лангры (Польшча). Афіцыйная назва — Брыгада шуцманшафта «Зіглінг» () — была атрыманая 20 чэрвеня 1944 года. Камандоўцам быў прызначаны оберштурмбанфюрар СС і падпалкоўнік ахоўнай паліцыі Ганс Зіглінг.
Асабовы склад налічваў тады 1500—2000 асобаў. Адначасова з фармаваннем брыгада была паспяхова выкарыстаная ў антыпартызанскіх дзеяннях на тэрыторыі Польшчы. Да, прынамсі, 10 жніўня падраздзяленне кватаравалася у акрузе Остэродэ ўва Усходняй Прусіі. Колькасць жаўнераў ацэньваецца на ўзроўні каля 11600Романько О. В. Белорусские коллаборационистские формирования в эмиграции (1944—1945): Организация и боевое применение // Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941—1945. М.: Вече, 2008. чалавек. Ад 65 да 70 % (каля 7 тысяч) жаўнераў паходзілі з Беларусі, большасць была этнічнымі беларусамі. У брыгадзе таксама былі немцы, украінцы, рускія, палякі і нязначная колькасць татараў ды армян.
У ваколіцах Остэрбурга-Макэйм адбылася сустрэча жаўнераў з абозам сем’яў. 6 жніўня брыгада атрымала загад накіравацца ў Варшаву, каб узяць удзел у ліквідацыі паўстання. Дакументы, аднак, не пацвярджаюць знаходжання злучэння ў Варшаве. Падчас знаходжання брыгады ў Польшчы пачасціліся выпадкі масавага дэзерцірства цэлых суполак узброеных вайскоўцаў і пераходу іх на бок польскіх партызанаў. Прыкладам можа паслужыць суполка беларусаў з 60-га шума-батальёна, якая пасля ўцёкаў удзельнічала ў нападзе польскіх партызанаў на абоз адной з нямецкіх дывізій на шашы Бабіцы — Забораў.
3 12 да 20 жніўня 1944 г. злучэнне было перакінутае ў раён Розэнберга (Усходняя Прусія), дзе жаўнеры працавалі на жніве. У гэты час маральны стан не палепшыўся. Неўзабаве адбыліся чарговыя ўцёкі. Дадатковым чыннікам, які спрыяў дэзерцірству, былі погаласкі, што родныя вайскоўцаў не накіраваныя далей на Захад, а выкарыстоўваюцца ў якасці працоўнай сілы ў нямецкіх гаспадарках каля мясцовасці Остэродэ, дзе да іх кепска ставяцца мясцовыя гаспадары. Нямецкія камандоўцы не здолелі стварыць патрэбнай атмасферы даверу. Напружанае становішча ў фармаванні ўскладняў недахоп перакладчыкаў. У кожным батальёне павінна было знаходзіцца ад 6 да 10 асобаў з веданнем розных моваў (прынамсі — беларускай, нямецкай, расейскай і польскай), але іх колькасць вагалася паміж 3 і 5.
Перафармаванне Неўзабаве брыгаду вырашылі перафармаваць у дывізію, падрыхтоўка да гэтага пачынаецца з пачатку жніўня 1944 года. 18 жніўня брыгада атрымала статус дывізіі СС — 30-я грэнадзёрская дывізія СС (2-я руская). Пазней яна была перафармаваная ў Вафэн-грэнадзёрскую брыгаду СС (1-ю беларускую), а пад канец — у 30-ю вафэн-грэнадзёрскую дывізію СС (1-ю беларускую).
Структура 1-ы полк (камандовец — штурмбанфюрар Ганс Остэрайх) — сфармаваны з: 60-ы беларускі шума-батальён персанал гэбіцкамендатуры Мінска частка 34-га батальёна БКА 57-ы і 61-ы ўкраінскія шума-батальёны 2-і полк (камандовец — штурмбанфюрар Гельмут Ганц) — сфармаваны з: 64-ы беларускі шума-батальён персанал гэбіцкамэндатуры Глыбокага і Ліды 62-і і 63-і ўкраінскія шума-батальёны 3-і полк (камандовец — штурмбанфюрар Вільгельм Моха (камандаваў у 1942 годзе 201-м украінскім шума-батальёнам) сфармаваны з: 65-ы, 66-ы і 67-ы беларускі шума-батальён 36-ы стралковы паліцэйскі полк персанал гэбіцкамендатуры Слуцка, Баранавічаў і Вілейкі паліцыя парадку Мінска і Смаленска 4-ы полк (камандовец гаўптштурмфюрар Эрнст Шміт) — сфармаваны з: персанал гэбіцкамендатуры Слоніма, Ганцавічаў і Прыпяці 23-і і частка 34-га батальёна БКА каля 100 курсантаў афіцэрскай школы БКА з Мінска Артылерыйскі аддзел — сфармаваны з: 56-ы артылерыйскі батальён () батальён палявой артылерыі СС «Беларусь» () Конны эскадрон СС () — сфармаваны з: 68-і беларускі шума-эскадрона Барыса Рагулі () 69-ы казацкі конны шума-эскадрон ()
Аснада Захаваліся фрагментарныя ўзгадкі пра маральны і матэрыяльны стан беларускіх аддзелаў, якія ўвайшлі ў склад брыгады Зіглінга. У прыватнасці, частка жаўнераў 23-га батальёна БКА (налічваў каля 300 чал.) не мела абутку, а сярод асабовага складу панавалі ўпадніцкія настроі.
Літаратура Грыбоўскі Ю. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць. Романько О. В. Белорусские коллаборационисты. Сотрудничество с оккупантами на территории Белоруссии, 1941—1945. — М.: Центрполиграф, 2013. — 479 с. Untermenschen in SS Uniforms: 30th Waffen-Grenadier Division of Waffen SS Leonid Rein // The Journal of Slavic Military Studies, Vol. 20, Issue 2, 2007, pp. 329—345. — Bishop C. Zagraniczne formacje SS. Zagraniczni ochotnicy w Waffen-SS w latach 1940—1945. Warszawa, 2006 Munoz A. J. Forgotten Legions: Obscure Combat Formations of the Waffen-SS. New York, 1991. p. 261. Спасылкі Юры Грыбоўскі. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць Романько О. В. Белорусские коллаборационистские формирования в эмиграции (1944—1945): Организация и боевое применение // Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941—1945. М.: Вече, 2008.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе Катэгорыя:Дапаможная паліцыя Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:Беларускія фармаванні шуцманшафта Катэгорыя:1944 год у Польшчы Катэгорыя:Ліпень 1944 года