Сёмкаў-Гарадо́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Сёмкаў Гарадок.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Мінскага раёна. 20 студзеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Папярнянскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Ашмянцы, Восава, пасёлак Восава, Змееўка, Кашары, Нялідавічы, Сёмкаў Гарадок і Скулаўка) і новаўтворанага Заслаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Аронава Слабада, цагельны завод Коханаўшчына, Сёмкава, Сялюты і Чучаны)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2..
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Заслаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мінскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе