Аляксандр Васільевіч Дубаў (нар. , Вязнікі Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі) — беларускі правазнаўца, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 1981 года па 2000 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры Віцебскай вобласці. З 2000 года — Віцебскі транспартны пракурор. З 2008 года — Мінскі транспартны пракурор. З 2012 года — першы намеснік Беларускага транспартнага пракурора. З 2014 года па 2019 год — намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 22-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»Дубаў Аляксандр Васільевіч.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 22-га склікання Катэгорыя:Пракуроры Беларусі