Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукасевіча () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Жэшаве.

Гісторыя У 1951 годзе ў Жэшаве была створана Вячэрняя інжынерная школа, асноўнай задачай якой было навучанне механікаў. У 1952 годзе у выніку рэформы школа была падпарадкавана Вячэрняй інжынернай школе ў Кракаве. Тры гады празней, у 1955 годзе, пасля рэарганізацыі яе ў Кракаўскі політэхнічны ўніверсітэт, яна ўжо працавала ў якасці Механічнага факультэта Кракаўскага політэхнічнага ўніверсітэта з сядзібай у Жэшаве.

У 1963 годзе вучэльня ў Жэшаве стала самастойнай ВНУ - было створана Вышэйшае інжынернае вучылішча з агульнатэхнічным факультэтам і механічным факультэтам. З гэтага моманту пачаўся перыяд інтэнсіўнага развіцця вучэльні ў Жэшаве.

У 1965 годзе быў створаны электратэхнічны факультэт, у 1967 годзе - факультэт грамадзянскага будаўніцтва (ператвораны пазней у факультэт будаўніцтва і экалагічнай інжынерыі), а ў 1968 годзе - факультэт хімічнай тэхналогіі. У 1972 годзе на механічным факультэце было створана авіяцыйнае аддзяленне.

Атрыманыя ва ўсіх асноўных напрамках дзейнасці высокія вынікі прывялі да надання вучэльне поўнага акадэмічнага статусу. 1 кастрычніка 1974 года пастановай Савета міністраў ПНР быў створаны Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукашэвіча.

Факультэты Факультэт будаўніцтва, экалагічнай інжынерыі і архітэктуры Факультэт машынабудавання і авіацыі Факультэт хіміі Факультэт электратэхнікі і інфарматыкі Факультэт матэматыкі і прыкладной фізікі Факультэт упраўлення Механіка-тэхналагічны факультэт у Сталёвай Воле

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Жэшаў Катэгорыя:1963 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы