Сілезскі політэхнічны ўніверсітэт () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Глівіцах.

Гісторыя 24 мая 1945 года ўтвораны Сілезскі політэхнічны ўніверсітэт у Катавіцах. У чэрвені 1945 года ў Сілезію з Кракава былі пераведзены чатыры факультэта Горна-металургічнай акадэміі. З-за недахопу адпаведных памяшканняў і свабоднай зямлі для будаўніцтва новага кампуса ў Катавіцах улады ўніверсітэта і горад Глівіцы падпісалі 21 чэрвеня 1945 года пагадненне аб тым, што кампус універсітэта будзе размяшчацца менавіта ў гэтым горадзе. Навучальны год у Глівіцах распачаўся 29 кастрычніка 1945 года, калі там навучанне распачалі 2750 студэнтаў. Вучэльня налічвала 54 кафедры і больш за 200 выкладчыкаў. У 1968 годзе ўніверсітэт стварыў філіялы ў іншых гарадх Сілезіі - Катавіцах, Рыбніку і Дамброве Гурнічай. У 1989 годзе адбыліся першыя свабодныя выбары рэктара ўніверсітэта.

Факультэты і інстытуты Архітэктуры Аўтаматызацыі, электронікі і інфарматыкі Будаўніцтва Хіміі Электрычны Горназдабываючай прамысловасці, тэхнікі бяспекі і прамысловай аўтаматызацыі Біямедыцынскай інжынерыі Экалагічнай інжынерыі і энергетыкі Прыкладной матэматыкі Механіка-тэхналагічны Інжынерыі матэрыялаў Арганізацыі і ўпраўлення Транспарту і авіяцыйнай інжынерыі Інстытут даследаванняў адукацыі і камунікацый Інстытут Фізікі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Глівіцы Катэгорыя:1945 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы