Іван Рыгоравіч Рабкавец (нар. , Лунінец Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (эканаміст-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання).

Працаваў майстрам, старшынёй прафсаюзнага камітэта, начальнікам аўтарамонтных майстэрняў, галоўным інжынерам, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Пінскі аўтобусны парк».

З’яўляўся дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканняРэбкавец Іван Рыгоравіч.

У жніўні 2018 года быў прызначаны намеснікам міністра транспарту і камунікацый Беларусі, а ў лістападзе таго жа года стаў старшынёй Пінскага гарвыканкама. Пры гэтым захоўваў паўнамоцтвы дэпутата Палаты прадстаўнікоў да заканчэння тэрміну (лістапад 2019 года).

Узнагароды Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені (31 кастрычніка 2020).

Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Намеснікі міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта